Галоўная / Аб'явы / Актуальна
16.02.2021

17 лютага пройдуць прамыя лініі, 16 лютага — прыём грамадзян, а таксама 16, 22 і 25 лютага будзе працаваць грамадская прыёмная

 ПРАМЫЯ ЛІНІІ

17 лютага 2021 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях маёр унутранай службы Мікалай Анатольевіч ШУЛЯК.

Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 2-11-21.

17 лютага 2021 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела прафесійнага раённага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ілона Уладзіміраўна ШАВЕЛЬСКАЯ па тэме: «Умовы назначэння і выплаты даплаты за работу ў асаблівых умовах працы, дадатковых і датэрміновых прафесійных пенсій. Агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост у 2021 годзе» па тэлефоне 8(0152) 55-97-58.

17 лютага 2021 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ па тэме: «Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак назначэння прафесіных пенсій» па тэлефоне 8(0152) 55-97-30.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

16 лютага 2021 года з 11.00 да 13.00 намеснікам начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці палкоўнікам юстыцыі Андрэем Часлававічам ДЗЯШКЕВІЧАМ у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ў пакоі 60 (3 паверх) будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 3-04-14.

Папярэдні запіс на прыём да А. Ч. Дзяшкевіча ажыццяўляецца па тэлефоне 8(0152) 50-60-01.

ПРАЦУЮЦЬ ГРАМАДСКІЯ ПРЫЁМНЫЯ

22 лютага 2021 года з 14.00 да 17.00 у пакоі № 47 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта працуе грамадская прыёмная. Прыём праводзіць старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна ШЭЎКА. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-11-20.

16 лютага 2021 года з 11.00 да 13.00 у будынку аддзела культуры і вольнага часу «Красненскі Дом культуры» агр. Краснае працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-42-71.

Прыём праводзіць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна САНЧУК.

25 лютага 2021 года з 9.30 да 12.00 у чытальнай зале бібліятэкі, г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8, працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-49-84.

Прыём праводзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генрыхавіч СОНГІН.