Афіцыйны сайт
24 красавіка 2018

Як будзем святкаваць 1 мая ў Карэлічах

 Паважаныя жыхары і госці Карэліцкага раёна! Запрашаем вас на народнае гулянне «Са святам Вясны і Працы!», якое пройдзе 1 мая 2018 г. у г. п. Карэлічы на пл. 17 Верасня. Пачатак у 18:00 ч. У праграме: 18:00-18:40 — урачыстае адкрыццё, падвядзенне вынікаў раённага конкурсу «Роля прафсаюза ў маім жыцці»; 18:40 — 20:30 — выступленне творчых калектываў раёна. Працуюць гандлёвыя рады, атракцыёны, латарэя «Арт-Гламур», дзіцячая гульнявая пляцоўка, у продажы поп-корн, салодкая вата, гелиевые шары.