Афіцыйны сайт

ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка"

Сайт бібліятэкі

На 01.01.2018 года бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры "Карэліцкая раённая бібліятэка" наведалі 14578 чытачоў, у т. ч. дзяцей – 3761. Ім выдадзена 307491 зкз. дакументаў, у т. л. дзецям – 82046.

 Асноўным патэнцыялам бібліятэкі з'яўляецца кніжны фонд. На 01.07.2018 г. фонд бібліятэк ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка" налічвае 386973 экз. Асноўную частку фонду складаюць дакументы на папяровых носьбітах. Электронных дакументаў – 1116 экз. Мастацкая літаратура займае 57,4%. Дакументы на беларускай мове – 29%. Для бібліятэк ДУК падпіска ў 2018 годзе склала 102 назвы перыядычных выданняў (78 часопісаў, 24 газет).

Выкарыстоўваючы розныя формы асветніцкай дзейнасці, бібліятэкі пашыраюць сваё інфармацыйную прастору. У іх полі зроку – пытанні інфармавання, ідэалогіі і выхавання з дапамогай кнігі. 

У ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка" ўсе 15 бібліятэк камп'ютэрызаваны. Агульная колькасць камп'ютараў складае 42 адзінкі.

Бібліятэкі і чытачы 15 бібліятэк маюць магчымасць карыстацца рэсурсамі Інтэрнэт і электроннай поштай. ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка" мае свой сайт. Працуе 3 інфармацыйна-адукацыйных цэнтра: у Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы, Мірскай гарпасялковай і Ярэміцкай сельскай бібліятэках. Арганізавана 7 мультымедыйных цэнтраў: раённай бібліятэцы, Карэліцкай дзіцячай і Мірскай гарпасялковай бібліятэках, Жухавіцкай, Аюцавіцкай, Красненскай і Варанчанскай сельскіх бібліятэках. Работнікі РБ і бібліятэк аграгарадкоў ствараюць электронныя прэзентацыі.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце бібліятэк можна атрымаць на афіцыйным сайце ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» http//korelichi-cls.of.by.

Аб рабоце дзіцячай бібліятэцы на афіцыйным сайце Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі http://korelichidb.esy.es.

Дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Карэліцкая раённая бібліятэка» - Арцюх Лілія Канстанцінаўна, тэл.: 2-11-68;

аддзел бібліятэчнага маркетынгу: 2-14-38;

 

дзіцячая бібліятэка: 2-13-68.