Афіцыйны сайт
29 кастрычніка 2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Папко адказала Красненскім школьнікам на " 100 пытанняў да дарослага»

 24 кастрычніка маленькія і дарослыя жыхары аграгарадка Краснае мелі выдатную магчымасць пагутарыць на актуальныя тэмы і задаць хвалюючыя пытанні дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вользе Мікалаеўне Папко.

Свой візіт дэпутат Палаты прадстаўнікоў распачала з Красненскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Размова Вольгі Мікалаеўны з падлеткамі ў фармаце “100 пытанняў да дарослага” у межах “Школы актыўнага грамадзяніна”, што дзейнічае на базе ўстановы, атрымалася змястоўная і натхняючая. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб працы Палаты прадстаўнікоў, у цэлым – Нацыянальнага сходу і ў дэталях – Пастаяннай камісіі па міжнародных справах. Больш таго, Вольга Мікалаеўна на сваім уласным жыццёвым і прафесійным вопыце шчыра расказала, як важно ставіць высокія мэты, набываць карысныя веды, вывучаць замежныя мовы, плённа працаваць і ўрэшце здзяйсняць самыя смелыя праекты.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы. Яны цікавіліся наконт тэсціравання і нацыянальнага экзамена, стажыровак і вучобы за мяжой, найбольш запатрабаваных у краіне прафесій і магчымасцяў займацца тут сваім бізнесам. І на кожнае пытанне школьнікі атрымалі глыбокія, мудрыя і разгорнутыя адказы ад Вольгі Мікалаеўны Папко.

Працягнуўся візіт дэпутата ў інавацыйную школу па ўкараненні мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці ў навучэнцаў наведваннем гісторыка-краязнаўчага музея ўстановы.

Завяршылася паездка высокай госці ў аграгарадок Краснае прыёмам грамадзян на базе мясцовага сельсавета па асабістых пытаннях.

❕ Да слова, сустрэчы Вольгі Мікалаеўны Папко ў сучасных фарматах з настаўнікамі і школьнікамі ўстаноў адукацыі Карэліччыны будуць працягнуты.