Афіцыйны сайт
13 мая 2019

Карэлічы прыядналіся да святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі

 12 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. З нагоды свята на плошчы 17 Верасня ў Карэлічах адбыліся ўрачыстасці.

Юныя і дарослыя карэліччане са светлымі думкамі і надзеямі на дабрабыт і спакой сабраліся разам у знак павагі да сімвалаў суверэнітэта краіны. У прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчукзаўважыла, што свята ў чарговы раз аб’яднала розныя пакаленні і нагадала кожнаму пра такія каштоўнасці беларусаў, як любоў да радзімы, самаідэнтычнасць, незалежнасць, добрасуседства і мір.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Беларусі прадаставілі старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Ніне Яфрэмавай і вучню 1″Б» класа сярэдняй школы №1 Арцёму Скіпіну, а сцяг гарадскога пасёлка Карэлічы — рэжысёру РЦКіНТ Міхаілу Башко і вучаніцы 6″А» класа сярэдняй школы №1Анастасіі Яцук. Яркіх фарбаў ўрачыстаму моманту дадалі выпушчаныя ў небы паветраныя шары колераў дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.

Знакава тое, што ў такі асаблівы дзень карэліцкія школьнікі былі прынятыя ў шэрагі грамадскага аб’яднання «Акцябраты». Значкі ім ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, прадстаўнік РА ГА «Белая Русь» Наталля Гоцка, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, начальнік Карэліцкага маслацэха ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары», прадстаўнік РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Ларыса Рапавец.

Вучні 1″А» і 1″Б» класа сярэдняй школы №1, а таксама 2 «А» і 2″Б» класа сярэдняй школы №2 пасля цырымоніі пасвячэння з гонарам паказвалі настаўнікам і бацькам акцябрацкія «зорачкі» і абяцалі быць смелымі, сумленнымі і справядлівымі, добра вучыцца і шанаваць Беларусь і яе сімвалы — герб і сцяг.


                
                        <div class=