6 чэрвеня 2019
Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку збяруць вядучых выдаўцоў
Свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" 15 чэрвеня збярэ больш за 20
вядучых выдавецтваў краіны, якія азнаёмяць чытачоў з навінкамі
кнігавыдання.

"На
галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Міра адбудуцца тэатралізаванае адкрыццё
свята, прэзентацыі кніг Уладзіслава Місевіча "Песняры" і Віктара Хурсіка
"Vale. Кніга пра род і лёс Магдаліны Радзівіл", аўтограф-сесіі
пісьменнікаў Беларусі і Расіі: Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа,
Валерыя Казакова, Мікалая Ефімовіча, Анатоля Бутэвіча і іншых", -
расказалі ў ведамстве.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка
імя Я. Карскага прадставіць выставу самаробных кніг і лялек - герояў
літаратурных твораў. Мастакі выдавецтваў раскажуць наведвальнікам аб
сучасных напрамках у кніжным дызайне, а ў выставачных залах музея можна
будзе азнаёміцца з экспазіцыяй кніжнага знака і іншымі праектамі.
Акрамя
таго, усе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні ў час круглага стала
"Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве", у якім прымуць удзел
літаратары, вучоныя, грамадскія дзеячы.
Мірскі замак - унікальны
помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны
ЮНЕСКА. Замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. Сёння гэта
цэнтр культурнага жыцця са сваімі брэндавымі мерапрыемствамі.
"Спадзяёмся, што і гэта новае свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку"
стане асаблівым і традыцыйным", - адзначылі ў міністэрстве.
Арганізатарамі
кніжнага свята выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства
культуры, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі
філіял РУП "Белсаюздрук", музей "Замкавы комплекс "Мір", ААТ "Белкніга".
Напярэдадні
ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная
кніжнаму фестывалю "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку".
У
мерапрыемстве прынялі ўдзел Бадак Аляксандр Мікалаевіч - дырэктар
выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мастацкая
літаратура"; Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч-дырэктар выдавецтва
"Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"; Пешын Сяргей Уладзіміравіч
- дырэктар выдавецтва "Беларусь"; Віктар Хурсік - пісьменнік, выдавец,
краязнаўца; Токарава Ірына Аляксандраўна - дзіцячая пісьменніца, член
Саюза пісьменнікаў Беларусі; Рублеўская Людміла Іванаўна - пісьменнік,
аглядальнік газеты "СБ. Беларусь сегодня"; Скрабко Павел Канстанцінавіч -
дырэктар Гродзенскага філіяла РУП "Белсаюздрук"; Лойка Аляксандр
Часлававіч - дырэктар установы "Музей" Замкавы комплекс "Мір".
У
сваім выступленні Павел Скрабко адзначыў, што 15 чэрвеня жыхароў і
гасцей Беларусі чакае грандыёзнае свята - "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім
замку". Менавіта тут, у сценах унікальнага помніка архітэктуры,
уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у топавым культурным цэнтры
Беларусі ў наведвальнікаў будзе выдатная магчымасць даведацца пра
навінкі беларускай кніжнай справы з першых вуснаў, акунуцца ў свет
гістарычнай літаратуры, пазнаёміцца з фотаальбомамі аб гарадах і цікавых
месцах нашай Радзімы, літаратурай для дзяцей і моладзі.


Мероприятия на главной сцене праздника «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»
11.00 – 11.30 – Торжественное открытие праздника
11.30 – 12.00 – Презентация книги А. Бутевича «История Мирского замка» (Республика Беларусь)
12.05 – 12.35 – Презентация книги И. Даневской «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» (Украина)
12.40
– 13.10 – Презентация книг о Великой Отечественной войне издательства
«Белорусская энциклопедия им. П.Бровки» (Республика Беларусь)
13.15
– 13.45 – Презентация книги Л.Л.Ачиновича, В.А. Борщевского, А.А.
Стасюкевича, А.В. Судника «Острова памяти» (Республика Беларусь)
13.50 – 14.20 – Презентация книг Рублевской Л.И. (Республика Беларусь)
14.25 – 15.15 – Презентация книги В.Л.Мисевича «Песняры» (Республика Беларусь, Российская Федерация)
15.20
– 16.00 – Презентация книги Н.А. Ефимовича «Майя Плисецкая. Рыжая
лебедь. Самые откровенные интервью великой балерины» (Российская
Федерация)
16.05 – 16.35 – Презентация книг В.Н.Казакова «Черный кот», «Века плывущие в Днепре»(Российская Федерация)
16.40 – 17.10 – Презентация книги В.В. Хурсика “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл”(Республика Беларусь)
17.10 – 17.40 – Презентация книги В. Раковича, В. Савиной «Чеслав Немен» (Республика Беларусь)
17.40 – 17.45 – Вручение книг УО «Средняя школа г.п. Мир» от издательств, принимающих участие в празднике
17.45 – 17.50 – Вручение дипломов участникам праздника
18.00 – Закрытие праздника.
Проведение презентаций книг в малом конференц-зале музея «Замковый комплекс «Мир»
11.45 – 12.15 – Прэзентацыя навуковых выданняў музея “Замкавы комплекс Мір” з удзелам кандыдата гістарычных навук А. Шаландай
12.20
– 12.50 – Презентация книг издательства «Энциклопедикс»: И. Чекалов
«Геральдическая символика», «Из истории благородного сословия», М.
Голденков «Кровавый потоп»
Детский блок
12.55 – 13.25 – Презентация книги В. Гопеева «Мая мілая ведзьма»
13.30 – 14.00 – Презентация книг Л. Богдановой «Когда кончаются ладушки», «И не только про это»
14.05 – 14.35 – Презентация книг И. Токаревой «Спортивный городок», «Приключение мячей», «Приключения сыщика
Хомса и доктора Сладсона»
14.40 – 15.10 – Презентация книг издательства «Адукацыя i выхаванне». Л. Кучерова «Здаровы лад жыцця», У. Лiпскi «Цар»
15.15 – 15.45 – Презентация книг издательства «Беларусь». Д.Матвейчык, А. Плавiнскi «Беларусь. Праз стагодзi ў
будучыню», Б.А. Лазука «У засенні замкаў і палацаў».
15.50
– 16.20 – Презентация книг издательства Р. Цимберова. М.В. Мартинович
«Великое княжество Литовское, Русское и Жемайтское», Э.Иоффе «Шеф МГБ
БССР Лаврентий Цанава известный и неизвестный», В. Лякин «Кровавая
метель над Волковыском», «Последние защитники Великого Княжества
Литовского»
16.25 – 16.55 – презентация книг издательства «Белорусская энциклопедия им. П. Бровки.