Афіцыйны сайт
4 ліпеня 2019

У Дзень Незалежнасці любімай Беларусі Карэліччына дзякуе за мірнае неба і шырока святкуе ўсім раёнам 75 год вызвалення

 3 ліпеня, у Карэлічах пад мірным небам, на вятрах свабоды ўзлятаюць увысь сцягі, адусюль даносяцца віншаванні, да помнікаў дарослыя і дзеці нясуць кветкі, а ў дамы тых, хто перажыў страшныя гады ваеннага ліхалецця і здабыў нам Перамогу, — словы падзякі і пажаданні здароўя і дабрабыту. Адной вялікай і дружнай сям’ёй наша зямля шырока і з радаснымі сэрцамі святкуе Дзень Незалежнасці любімай Беларусі і 75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З самага ранку на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткоў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі. Карэлічы сустракалі ўсіх у святочным ўбранні і выдатным настроі.