Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.08.2021

Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна атрымалі падарункі ад парламентарыяў і раённага Фонду міру напярэдадні Дня ведаў

 25 жніўня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі Фонд міру» Ірына Асташэвіч наведалі Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна. Яны прыехалі да выхаванцаў установы, каб павіншаваць іх з надыходзячым новым навучальным годам і ўручыць падарункі. Парламентарыі падарылі грашовыя сертыфікаты, вялікі кавун і мандарыны. Ірына Валер’еўна ад раённага Фонду міру прывезла заплечнікі і канцылярскія тавары.

Дырэктар цэнтра Лідзія Сакалова выказала ганаровым гасцям словы ўдзячнасці за ўвагу і адзначыла, што яна каштоўная і важная, дзякуючы чаму адчуваецца набліжэнне новага навучальнага года. Нагадала пра тое, што ўсе добрыя справы вяртаюцца ў некалькі разоў.
Напрыканцы сустрэчы дэпутаты паабяцалі прыехаць сюды яшчэ не раз, каб пацікавіцца адзнакамі вучняў.
Па словах Лідзіі Сакаловай, установа функцыянуе сямнаццаць гадоў, і толькі аднойчы, двух тыдняў, яна не мела выхаванцаў.
Вельмі добра, што прадстаўнікі ўлады грамадскіх арганізацыйі дэпутацкага корпусу праяўляюць клопат пра дзяцей. Ім патрэбны наша любоў, каб вочы малых свяціліся радасцю.