Галоўная / Аб раёне / Ганаровыя грамадзяне

Ганаровыя грамадзяне

Брыль Іван Антонавіч (Янка Брыль) - народны пісьменнік Беларусі (1981 год), ганаровы акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952 год), Літаратурнай прэміі ім. Я. Коласа (1963 год), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя. Я. Коласа (1982 г.)

Данько Уладзімір Антонавіч - заслужаны работнік міліцыі, генерал-лейтэнант (1988 год). З 1991 года намеснік, першы намеснік, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 года начальнік, саветнік начальніка Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Зімнавода Казімір Іосіфавіч - працаваў старшынёй Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта (1996-1975 гады), загадчыкам агульнага аддзела, аддзела цэн Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Крамко Яўген Ігнатавіч - пісьменнік. У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з першых арганізаваў у раёне камсамольска-маладзёжную падпольную групу. Працаваў рэдактарам раённай газеты "Полымя", у літаратурным музеі Янкі Купалы

Чубрык Тамара Уладзіміраўна - Герой Сацыялістычнай Працы (1983 год), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979), дэлегат XXVI з'езд КПСС. Узнагароджана ордэнамі Леніна (двойчы), кастрычніцкай Рэвалюцыі, "Знак Пашаны", медалямі

Яновіч Аляксей Аляксандравіч - дзяржаўны і грамадскі дзеяч, з 1969 па 1980 год - першы сакратар Карэліцкага райкама партыі. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10-га, 11-га і 13-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі

Макей Уладзімір Уладзіміравіч - беларускі дыпламат, міністр замежных спраў (з 20 жніўня 2012 года), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008-2012).
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1980), служыў у Савецкай Арміі (1980-1992), палкоўнік запасу. Навучаўся ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі (1992-1993).
У 1993-2000 гадах на дыпламатычнай службе - працаваў трэцім сакратаром упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназавання, другім сакратаром сакратарыята Міністэрства замежных спраў (1993-1995), намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола МЗС (1995-1996), прадстаўніком Беларусі пры Савеце Еўропы, дарадцам Пасольства Беларусі ў Францыі (1996-1999), начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС (1999-2000).
У 2000-2008 працаваў памочнікам Прэзідэнта Беларусі. 15 ліпеня 2008 прызначаны на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 жніўня 2012 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.