Афіцыйны сайт

Ахова прыроды

    Карэліцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя створана ў 1989 годзе. Інспекцыя ўваходзіць у сістэму Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ажыццяўляе сваю дзейнасць пад яго непасрэдным кіраўніцтвам і ў цесным кантакце з Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам і распарадчымі органамі, а таксама з іншымі мясцовымі органамі кіравання.
    Карэліцкая райінспекцыя ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Палажэннем аб Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Палажэннем аб Гродзенскім аблкамітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
    Карэліцкую райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзначальвае начальнік – Ляўковіч Васілій Аляксандравіч (кантактныя  тэлефоны - 2-09-25, 2-19-49), які кіруе дзейнасцю інспекцыі, нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на інспекцыю задач і функцый, выдае загады па асноўнай дзейнасці інспекцыі.

Галоўнымі задачамі райінспекцыі з’яўляюцца:

- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем нормаў экалагічнай бяспекі, выкарыстаннем і аховай паверхневых і падземных вод, атмасфернага паветра, расліннага і жывёльнага свету, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб'ектаў, вядзеннем паляўнічай і рыбнай гаспадаркі, агульнапашыраных карысных выкапняў і торфу;

- ахова зямель, азонавага слоя, па зваротам з адходамі вытворчасці і спажывання, а таксама за вядзеннем работ па геалагічнаму вывучэнню нетраў;

- каардынацыя дзейнасці мясцовых органаў кіравання, юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi, па рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя;

- забеспячэнне насельніцтва інфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя і мерах па яе аздараўленню, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі прыродаахоўнымі аб'яднаннямі;
- ажыццяўленне дзейнасці па арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні па прыродаахоўных пытаннях, па выкананню міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаварамі;
    Карэліцкая райінспекцыя ва ўстаноўленым парадку разглядае пісьмовыя і вусныя звароты грамадзян па пытаннях, аднесеных да яе кампетэнцыі, прымае па іх неабходныя рашэнні, вядзе прыём грамадзян.

ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН
 
 НАЧАЛЬНІК РАЙІНСПЕКЦЫІ:
ЛЯЎКОВІЧ ВАСІЛІЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ – першая  СЕРАДА месяца з 08.30 да 13.00 з 14.00 да 15.00

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: 2-09-25

ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС НА ПРЫЁМ І КАНСУЛЬТАВАННЕ ГРАМАДЗЯН АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА тэл. 2-19-49, 2-09-25

ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ  КАМІТЭТ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

230023, г. Гродна
вул.Савецкая, 23

Старшыня абласнога камітэта ШЛЫК  ВАСІЛІЙ  МІКАЛАЕВІЧ
кантактныя тэлефоны:77-15-82
74-35-88 (прыёмная)
75-17-48 (факс)

ПРАЦОЎНЫ ДЗЕНЬ УСТАНОЎЛЕНЫ
з 08.30 да 17.30
ПЕРАПЫНАК НА АБЕД з 13.00 да 14.00

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН:
ПЕРШАЯ СЕРАДА МЕСЯЦА  з 08.00 да 14.00

Папярэдні запіс (кансультаванне) на  прыём  па тэлефоне 8-0152-74-35-88 у працоўныя дні з 08.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30. У выхадныя дні запіс на прыём ажыццяўляе дзяжурны абласнога камітэта па ўказаным тэлефоне з 9.00 да 18.00 і перапынкам на абед з 13.00 да 14.00,  у працоўныя дні з 17.30 да 20.00.

КАРЭЛІЦКАЯ  РАЁННАЯ ІНСПЕКЦЫЯ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

РЭЖЫМ РАБОТЫ

РАЁННАЯ ІНСПЕКЦЫЯ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ПРАЦУЕ Ў РЭЖЫМЕ ПЯЦІДЗЁННАГА ПРАЦОЎНАГА ТЫДНЯ

ПРАЦОЎНЫ ДЗЕНЬ ЎСТАНОЎЛЕНЫ з 08.30 да 17.30
ПЕРАПЫНАК НА АБЕД з 13.00 да 14.00

СКЛАД  ІНСПЕКЦЫІ: ЛЯЎКОВІЧ ВАСІЛІЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ  – начальнік інспекцыі тэл 2-09-25

ТУРОК ТАЦЦЯНА ІОСІФАЎНА  – галоуны спецыяліст тел. 2-19-49

АДРАС ЭЛЕКТРОННАЙ ПОШТЫ: korel_proos@mail.grodno.by