Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка


Сельская гаспадарка

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 10 сельскагаспадарчых арганізацыях: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (далей – СВК) «Маяк-Заполле», дзяржаўнае прадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра», дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Малюшычы», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра», СВК «Свитязянка-2003», дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра», СВК «Жухавічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Племзавод Карэлічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».
У Карэліцкім раёне налічваецца 65331 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 42165 гектараў раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 36,0 балаў, раллі – 39,9 балаў. Узаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 64,5%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 57,0 галоў, у тым ліку 20,1 галоў кароў, свіней на 100 га раллі – 98,1 галоў.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавой прадукцыі малако займае 31,1%, мяса – 24,1%, збожжа – 16,9%, цукровыя буракі – 10,5%, яйка – 1,6%.
У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная праца па скарачэнні дробнатаварнай высокавыдатнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых працоўных месцаў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. У кастрычніку 2018 года завершаны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва двух кароўнікаў на 610 месц і даільнага блока пры МТФ «Райца-1» СВК «Свіцязянка-2003» у аграгарадку Райца Карэліцкага раёна». Таксама завершаны рамонт малочна-таварнай фермы «Юравічы» у СВК «Жухавічы», што дазволіла пераразмеркаваць пагалоўе на іншых малочна-таварных фермах і палепшыць умовы ўтрымання дойнага статка. У 2018 годзе завершаны рамонт памяшканняў для адкорму свінняў на 1000 жывёламесц на свінакомплексе «Лукі» дзяржаунага прадпрыемства «Лукі-Агра». Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыраванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокая якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць – вось складовыя часткі прагрэсу ў малочнай галіне.
Дзве сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра». Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі вырошчваюць цукровыя буракі.
Развіццё АПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, якія прадугледжваюць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, эфектыўную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Асноўнымі задачамі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельскагаспадарчых арганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павышэнне дабрабыту работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Для рэалізацыі намечаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:
- па паглыбленні спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);
- па тэхнічным і тэхналагічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці;
- па паляпшэнні кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэнню належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на сяле;
- па рацыянальнаму выкарыстанню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.
У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна за 2018 год аб'ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 141,2 мільёнаў рублёў. Тэмп росту да ўзроўню 2017 года склаў 101,9%, пры скарэктаваным заданні 101,3%, у тым ліку ў галіне раслінаводства 95,3%, у жывёлагадоўчай галіне 107,3%.
Найбольшая ўдзельная вага ў вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі па Карэліцкаму раёне за 2018 год маюць: СВК «Маяк-Заполле» – 14,7%, СВК «Жухавічы» – 14,2%, СВК «Свитязянка-2003» – 13,7%, дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра» – 12,4%.
У 2018 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена 89,7 тыс. тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі пры сярэдняй ураджайнасці 43,4 цэнтнера с гектара (далей – ц/га). Па параўнанні з 2017 годам вытворчасць збожжа паменшылася на 12,0%. Ураджайнасць збожжа ў Карэліцкім раёне вышэй, чым сярэднеабласны паказчык на 13,4 ц/га, што з’яўляецца другім рэзультатам сярод раёнаў Гродзенскай вобласці.
У 2018 годзе ў Карэліцкім раёне вырашчана і рэалізавана 200,1 тыс. тон цукровых буракоў у вазе пасля дапрацоўкі, пры сярэдняй ураджайнасці 571 ц/га. У параўнанні з 2017 годам гэты паказчык павялічыўся на 3,5%. Па валаваму збору і ураждайнасці цукровых буракоў Карэліцкі раён займае другое месца сярод раёнаў Гродзенскай вобласці.
У 2018 годзе значна паменшыўся аб’ём вырошчвання рапсу. Вырашчана 6798 тон рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі, што на 26,8% менш за ўзровень 2017 года. Сярэдняя ураджайнасць по раёну склала 27,3 ц/га, што на 8,3 ц/га менш узроўню 2017 года. Але пры гэтым, ураджайнасць рапсу ў Карэліцкім раёне з’яўляецца найбольшай у Гродзенскай вобласці, і вышэй чым сярэднеабласны паказчык на 9,7 ц/га.
Валавая вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Карэліцкага раёна ў 2018 годзе склала 78478,3 тон, або 101,1% да ўзроўню 2017 года. Сярэдні надой на карову склаў 6032 кілаграма малака, плюс 60 кілаграм да ўзроўню 2017 года, што з’яўляецца чацвёртым рэзультатам у Гродзенскай вобласці.
Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 6692 тон, або 100,7% да ўзроўню 2017 года. Сярэднесутачные прыбаўленне ў вазе склала 721 грам, або на 2 грамы менш узроўню 2017 года, аднак па выніках работы сельскай гаспадаркі за 2018 год гэты паказчык з’яўляецца другім рэзультатам у Гродзенскай вобласці, і вышэй сярэднеабласного паказчыка на 81 грам.
Вытворчасць (вырошчванне) свіней у жывой вазе склала 7400,6 тон, або 157,7% да ўзроўню 2017 года. Па раёну сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе свіней склала 696 грам, плюс 85 грам да ўзроўню 2017 года. Гэта чацвёрты рэзультат па выніках работы сельскай гаспадаркі за 2018 год сярод раёнаў Гродзенскай вобласці.