Галоўная / Аб раёне / Характарыстыка раёна

Характарыстыка раёна

Карэліцкі раён размешчаны ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці, мяжуе на поўначы і захадзе з Навагрудскім, на ўсходзе - са Стаўбцоўскім, на поўдні-з Нясвіжскім раёнам Мінскай і Баранавіцкім раёнам Брэсцкай вобласці.

Працягласць раёна з поўначы на поўдзень – 28 км, з захаду на ўсход – 40.

ПЛОШЧА-1096 кв. км. у склад раёна ўваходзяць 9 сельскіх саветаў.

У 162 сельскіх населеных пунктах і гарпасёлках Карэлічы і Мір пражывае 19,8 тыс. чалавек, з іх у г.п. Карэлічы – 6,0 тыс. чалавек, у г. п. Мір – 2,1 тыс. чалавек.

Наш раён -адзін з самых беларускіх у рэспубліцы. Тут пражывае 94,8% беларусаў. У міры і згодзе з імі жывуць рускія( 2,6%), палякі (1,6%), украінцы (0,5%) і іншыя нацыянальнасці.

Цэнтр раёна – гарадскі пасёлак Карэлічы, размешчаны ў 200 км ад абласнога цэнтра г. Гродна і ў 125 км ад г. Мінска.

У глебавым покрыве тэрыторыі раёна асноўная ўдзельная вага прыпадае на дзярнова-падзолістыя глебы-61,6%, тарфяна – балотныя-14,1% і суглінкавыя-56,9%. Лясы займаюць 19% тэрыторыі раёна, у асноўным хваёвыя і яловыя.

Рачная сетка даволі густая. Найбольш буйная рака Нёман з левымі прытокамі Уша і Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. У раёне маецца некалькі невялікіх азёр, штучных вадаёмаў

Карысныя выкапні прадстаўлены пясчана-жвіровымі матэрыяламі, пакладамі торфу і жалезнай руды. На тэрыторыі раёна размешчаны рэспубліканскі геалагічны заказнік "Міранка".

Праз раён праходзяць аўтамагістралі на Мінск, Гродна, Баранавічы, Навагрудак, Стоўбцы, Любчу.