Версія для друку
Памер
+
Друк

16, 18 і 19 верасня будуць праводзіцца прамыя лініі і прыёмы грамадзян

 
☎ НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

☎ 16 верасня 2019 года з 10.00. да 11.00 прамую лінію праводзіць старшы інспектар Карэліцкага раённага сектара Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтваАнастасія Юр’еўна БЯЗМЕН па тэме: «Асаблівасці запаўнення формаў персаніфікаванага ўліку ў 2019 годзе і тэрміны іх прадстаўлення» па тэлефоне 7-47-31.

☎ 18 верасня 2019 года з 9.00 да 12.00 прамую лінію праводзіць першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Мікалай Анатольевіч ШУЛЯК.

Вашы пытанні будуць чакаць па тэлефоне 2-11-21.

☎ 18 верасня 2019 года з 14.00 да 15.00 прамую лінію праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ па тэме «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі».

Пытанні можна задаць па тэлефоне 8(0152)70-27-30.

☎ 18 верасня 2019 года з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 2-15-59 прамую лінію праводзіць старшыня суда Карэліцкага раёна Віктар Антонавіч СЯНЬКО.

✍ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

✍ 19 верасня 2019 года з 11.00 да 13.00 у будынку ДУК «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» па адрасе: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 1, прыём грамадзян будуць праводзіць пракурор Карэліцкага раёна Аляксандр Маркавіч МЕЛЬНІКАЎ і намеснік старшыні (галоўны прававы інспектар працы) Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Віктаравіч МАЛЕВІЧ.

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычацца растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Падчас прыёму будзе праводзіцца прамая лінія па тэлефоне 23-8-85.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://korelichi.gov.by/by/actual-by/view/16-18-i-19-verasnja-buduts-pravodzitstsa-pramyja-linii-i-pryemy-gramadzjan-1740-2019/

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА