Версія для друку
Памер
+
Друк

Прадстаўнікі абласных СМІ пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Карэліцкага раёна

 5 ліпеня Карэліцкі раён прымаў прадстаўнікоў СМІ Гродзеншчыны.

Прэс-тур распачаўся з сустрэчы ўдзельнікаў прэс-тура са старшынёй Карэліцкага райвыканкамаВіктарам Шайбаком“Наш край славіцца сваёй гасціннасцю, мы заўжды рады гасцям. А найперш знакаміта Карэліччына поспехамі ў розных сферах. Моцны падмурак нашай эканомікі складае сельская гаспадарка. Карэліцкія аграрыі традыцыйна займаюць перадавыя пазіцыі на абласным і рэспубліканскіх узроўнях. Гэта і дазваляе нам шырока развіваць сацыяльную сферу раёна. і тут наш асноўны клопат – падрастаючае пакаленне. Багата сіл мы ўкладваем ў адукацыю нашых дзяцей і моладзі, іх матывацыю на поспех і патрыятычнае выхаванне. З нядаўніх пор у самых таленавітых юнакоў і дзяўчат з’явілася магчымасць трапіць на раённую Дошку гонару. Бо яны, не гледзячы на свой узрост, ужо славяць Карэліччыну дасягненнямі ў розных сферах. Значная работа праводзіцца і з маладымі спецыялістамі. Мы імкнемся забяспечць іх быт і вольны час, каб яны і пасля размеркавання засталіся ў раёне. Бо, як вядома, кадры вырашаюць усё. Заўжды на кантролі і якасць медыцынскіх паслуг насельніцтва. Сучаснае абсталяванне, спецыялісты розных профіляў, паспяхова праведзеныя складаныя аперацыі – усё гэта робіцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы дзеля здароўя нашых людзей. Адно з апошніх дасягненняў – адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу. Падтрымліваць здаровы і пазітыўны дух карэліччан дапамагае насычанае культурнае жыццё і арыентацыя на спорт і актыўны адпачынак. Увогуле, мы адкрыты для сяброўства і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах”.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі таксама звярнуў увагу на адметныя поспехі раёна: “Карэліцкі край мае неверагоднае багацце – унікальны кадравы склад. Большасць людзей, якія працуюць на гэтай шчодраў зямлі, тут нарадзіліся і выраслі. Яны запатрабаваны на малой радзіме і адданныя ёй”.

Госці ўпэўніліся ў сказаным не толькі на словах, але і на справах. Пасля ўскладання кветак дамемарыяльнага комплексу “Зорка”, удзельнікі прэс-тура накіраваліся на Карэліцкі маслацэх ААТ “Навагрудскія дары”. Кіраўнік філіяла Ларыса Рапавец распавяла прысутным пра асноўныя этапы вытворчасці, клапатлівыя адносіны да кадраў, унікальныя старадаўнія рэцэпты сыроў і новыя тэхналогіі. Ацаніць бездакорную па якасці і смаку прадукцыю прадпрыемства прадстаўнікі СМІ змаглі падчас дэгустацыю. Пасля чаго прысутных чакала сапраўднае вяселле, так як маршрут пралягаў празаддзел ЗАГС Карэліцкага райвыканкама. У гэтым рамантычным месцы паміж рэгістрацыямі шлюбаў яго кіраўнік Валянціна Сіўко пажадала прысутным шчаслівага сямейнага жыцця і каб абавязкова вярталіся ў Карэлічы адзначыць сярэбраныя і залатыя вяселлі.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://korelichi.gov.by/by/korelichi-news-by/view/pradstauniki-ablasnyx-smi-paznaemilisja-z-gistoryjaj-i-suchasnym-zhytstsem-karelitskaga-raena-1640-2019/

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА