Карэліцкі раён прадставілі Аляксей Максімовіч, Аляксандр Шавейка, Мікалай Захарчук, Сяргей Дземідовіч і Матвей Мардзіловіч. Яны паказалі добрыя навыкі спартыўнага арыентавання на мясцовасці па карце і па стральбе з пнеўматычнай зброі. А гэта, адзначым, зусім няпроста. Юнакам давялося пацэліць у тры мішэні і прабегчы даволі вялікую дыстанцыю ў зададзеным накірунку. Затое на фінішы карэліччан чакала трэцяя прыступка п’едыстала, памятны вымпел, медалі і каштоўныя падарункі.