Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

12 мая 2017

18 мая музей «Замкавы комплекс «Мір» далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»

 8 мая традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Кажны год Мірскі замак рыхтуе для сваіх наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты. У гэтым годзе запланаваны шэраг мерапрыемстваў у рамках насычанай праграмы “Рэха Міра…”

 Варта адзначыць, што з 10.00 да 18.00 уваход на экспазіцыі Паўночнага корпуса палаца, Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 18.00 і да 21.00 можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выставу “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.”

 У 17.00 у мансарднай частцы Паўночнага корпуса адбудзецца адкрыццё выставы акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”.

З 18.00 да 20.00 ва ўнутраным двары Мірскага замка будзе выступаць стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат міжнародных конкурсаў камерны аркестр УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” з праграмай “Рэха Міра”.

 Напрыканцы, у 20.00 арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме “У госці да Пане Каханку” сумесна з ансамблем цыганскай песні “Джана Рома” (г. Ашмяны).