Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

19 декабря 2019

Геннадий Жигало из КСУП «Луки-Агро» стал лучшим инженером Гродненской области

 Не сакрэт, што аграрныя поспехі таго ці іншага сельгаспрадпрыемства ў значнай ступені залежаць ад забяспечанасці гаспадаркі тэхнікай і яе спраўнасці. Штогод адно з буйнейшых прадпрыемстваў Карэліччыны – КСУП “Лукі-Агра” паказвае стабільна высокія вынікі ў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах. І гэта зусім нядзіўна. За захаванасць машынна-трактарнага парка гаспадаркі адказвае галоўны інжынер-механік Генадзій Жыгала, стаж працы якога ў “Луках” налічвае 37 гадоў.

Некалькі тыдняў таму, 23 лістапада, Генадзій Жыгала ў складзе раённай дэлегацыі прадставіў Карэліччыну на абласных “Дажынках” у г. Смаргонь. Ён заняў першае месца ў спаборніцтве сярод галоўных інжынераў Гродзенскай вобласці.

Аднак гэта далёка не першае ўшанаванне граматнага спецыяліста на вышэйшым узроўні. Падчас правядзення рэспубліканскіх “Дажынак” у Мар’інай Горцы Генадзій Жыгала прымаў віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Таксама галоўны інжынер КСУП “Лукі-Агра” тройчы ўваходзіў у склад раённай дэлегацыі на абласных святах працаўнікоў вёскі.

– У гаспадарцы працую з 1 ліпеня 1982 года, – дзеліцца Генадзій Жыгала. – Скончыўшы Жыровіцкі саўгас-тэхнікум і атрымаўшы спецыяльнасць “тэхнік-механік”, пасля службы ў арміі прыйшоў у калгас “Лукі” на пасаду загадчыка мехдвара. Затым быў інжынерам па працаёмкіх працэсах. На працягу 16 гадоў працаваў загадчыкам рамонтнымі майстэрнямі КСУП “Лукі-Агра”. Адным словам, уся мая працоўная біяграфія звязана з адным сельгаспрадпрыемствам і любімай справай. Адкуль цяга да тэхнікі? Усё атрымалася само сабой. Мой бацька быў жывёлаводам і на сельгасмашынах ніколі не працаваў. Аднак у школьныя гады я ўвесь летні адпачынак быў заняты ў калгасе “Новае жыццё”. Родам я з в. Пагор’е Красненскага сельсавета і вучыўся ў Востухаўскай сярэдняй школе. Магчыма, ужо тады падсвядома я вырашыў звязаць сваё жыццё з тэхнікай.

На сённяшні дзень машынна-трактарны парк КСУП “Лукі-Агра” забяспечаны ўсёй неабходнай сельгастэхнікай, якая дазваляе правесці масавыя палявыя работы ў аптымальныя тэрміны. Гэта 44 трактары і пагрузчыкі, 8 зернеўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачныя комплексы і іншая тэхніка, на якой працуюць аграрыі гаспадаркі. Штогод па выніках раённага агляду-конкурсу машынных двароў сельгаспрадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў Карэліччыны.

– З вопыту работы магу дакладна сказаць: тэхніка праслужыць доўга толькі тады, калі маханізатар на сваім месцы, – адзначае Генадзій Жыгала. – У КСУП “Лукі-Агра” ўсе хлопцы малайцы і беражліва адносяцца да машын, на якіх працуюць. Аднак тэхніка ёсць тэхніка, і яна ламаецца. Безумоўна, асаблівае напружанне адчуваецца, калі паломкі здараюцца ў разгар сельскагаспадарчых работ, напрыклад, падчас жніва, калі кожная хвіліна на вагу золата. У такія моманты з’яўляецца азарт знайсці прычыну і адрамантаваць тэхніку як мага хутчэй. Ты ж разумееш, што ад тваёй працы залежаць вытворчыя паказчыкі ўсёй гаспадаркі. Дзякуючы дальнабачнасці і гаспадарлівасці дырэктара КСУП “Лукі-Агра” Мікалая Аляксандравіча Гавіны на мехмайстэрнях заўсёды ёсць запчасткі. Калі ж чагосьці няма, тады абавязкова выдзяляюцца неабходныя сродкі на набыццё. Асноўнае правіла, якім я кіруюся на працягу многіх гадоў: “Падчас масавых палявых работ тэхніка павінна не прастойваць на мехмайстэрнях, а знаходзіцца на полі. Я спакойны толькі тады, калі на лукскіх палях кіпіць работа”.