Главная / Новости / Новости района
25.09.2020

Гостем очередного заседания «ШАГа» стал председатель районного Совета депутатов Александр Шкадов

 Навучыцца адказваць за свае словы і ўчынкі зусім няпроста, але вельмі важна. Чаму? Адказ на гэтае пытанне дзесяцікласнікам СШ №2 г.п. Карэлічы дапамог знайсці старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, які прыняў удзел у чарговым пасяджэнні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Сваё выступленне Аляксандр Шкадаў пачаў са звароту да школьнікаў.


– Аналізуйце і не давярайце ўсёй інфармацыі, з якой вы сустракаецеся ў інтэрнэце. Зразумела, часам вельмі цяжка разабрацца, якія навіны дакладныя і праўдзівыя, а якія – фэйкавыя. Асабліва сёння, калі ў краіне неспакойна, неабходна быць надзвычай асцярожнымі і разважлівымі, памятаючы аб тым, што за кожным словам, кожным учынкам стаіць адказнасць. Я вельмі ганаруся тым, што жыву ў мірны час. Аднак, гледзячы на людзей, якія збіраюцца на вуліцах гарадоў, міжволі задумваешся над тым, што ў адзін момант мы можам згубіць той мір і спакой, якія здабывалі дзесяцігоддзямі. Грузія, Арменія, Югаславія, Украіна – шэраг прыкладаў перад нашымі вачыма.
Падчас свайго выступлення Аляксандр Шкадаў перасцярог моладзь ад памылковай думкі, што, прыехаўшы ў тую ці іншую краіну Еўропы, можна адразу разлічваць на “залатыя горы”. Для таго, каб дасягнуць поспеху, трэба спачатку атрымаць якасную адукацыю, а потым працаваць і рабіць кар’еру.


Школьнікі разам з Аляксандрам Шкадавым прайшлі першы крок чарговай “Школы Актыўнага Грамадзяніна”. Мадэратарам другога кроку выступіла класны кіраўнік 10 класа СШ №2 г.п. Карэлічы Вера Напорка, якая разам з вучнямі паразважала на тэмы правоў і свабод грамадзян краіны, канфліктных сітуацый у школьным асяроддзі і ролі медыятараў у іх вырашэнні.
Падчас мерапрыемства дзесяцікласнікі ў поўнай ступені апраўдалі назву праекта, актыўна ўключаліся ў дыялог і выказвалі свае адносіны да той ці іншай сітуацыі. Увогуле, усе прысутныя адзначылі, што пасяджэнне мела надзвычай цікавы і пазнавальны характар, і прымусіла юнакоў на многія пытанні паглядзець з іншага боку.