Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

4 ноября 2020

Юные кореличчане отдыхают на осенних каникулах в лагерях «Радуга» и «Малышок»

 Канікулы з нецярпеннем чакаюць дзяўчынкі і хлопчыкі. Дзетвара любіць бавіць вольны час карысна і цікава. Для дарослых жа важна, каб дзеці былі добра дагледжаны і своечасова накормлены. Менавіта таму многія бацькі рады адправіць дзяцей у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, якія функцыянуюць пры навучальных установах раёна.

Як адзначылі ва ўпраўленні адукацыі Карэліцкага райвыканкама, на асенніх канікулах у раёне дзейнічаюць 6 дзіцяча-аздараўленчых лагераў, якія наведваюць 92 дзіцяці. Лагеры ёсць у дзвюх школах райцэнтра, навучальных установах Міра, Жухавіч, Ярэміч, Краснае.

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Радуга» пры дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы» функцыянуе з 31 кастрычніка да 6 лістапада. Дзверы яго адчынены з 8 гадзін раніцы да 16 гадзін, да таго ж арганізавана і работа дзяжурнага выхавальніка да 18 гадзін. Яго наведвае 15 вучняў пачатковых класаў — ад першакласнікаў да чацвёртакласнікаў.

Харчаванне ў лагеры разнастайнае, трохразовае. У меню ўключаюцца супы і мясныя стравы, салаты з агародніны і садавіна.

Начальнік лагера Кацярына Сяргееўна Варанко назвала мерапрыемствы наступных накірункаў: спартыўныя, музычныя, квест-гульні, хвілінкі здароўя і бяспекі, гульні-віктарыны, гульні-падарожжы, артстудыі, а сярод найбольш любімых адзначыла квест-гульні і спартыўныя мерапрыемствы, у якіх дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем прымаюць удзел.

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Радуга» захоўваюцца санітарна-эпідэміялагічныя меры па папярэджанні і заносу каранавіруснай інфекцыі. Медсястра навучальнай установы штодзённа змярае тэмпературу ў вучняў і іх стан здароўя адлюстроўвае на спецыяльных медыцынскіх лістах здароўя.

Мы пагутарылі з дзяўчынкамі і хлопчыкамі. На пытанне: «Як ім адпачываецца ў лагеры?» пачулі дзіцячыя адказы.

Даша ЕРАМЕЦЬКА:

— У лагеры крута. Можна пагуляць з лялькамі, лато, лега. Праводзяцца дыскатэкі, на якіх весела.

Серафім ШУРАК:

— Тут шмат дзяцей, і можна знайсці сяброў. А яшчэ весела, і няма часу калі сумаваць.

Есенія МАНЬКО:

— Мне тут падабаецца. Гуляем у розныя гульні і адпачываем. Тут смачна гатуюць ежу і клапоцяцца выхавальнікі.

Марыя ГРАМЫКА:

— Мне добра тут. У нас лепшыя выхавальнікі. Мы гуляем, ядзім, спім. Праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў.

Вераніка АНДРЭЙЧЫК:

— З настроем іду ў лагер. Тут весялей, чым застацца дома. А яшчэ  шмат сяброў, з кім можна пагуляць.

Начальнік дзіцячага аздараўленчага лагера «Малышок» пры дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы» Іна Мікалаеўна Суднік ужо ў шосты раз на гэтай пасадзе. За гэты час кіраўнік пераканалася ў тым, што лагер патрэбны, бо тут дзеці добра адпачываюць і атрымліваюць рацыянальнае харчаванне, што належным чынам уплывае на іх здароўе. У наш няпросты час для дзяцей праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі з мэтай прафілактыкі  інфекцыйных захворванняў і выканання элементарных правілаў.

У кожнай змене лагера рэалізоўваецца творча-гульнявы праект. На гэтых восеньскіх канікулах мае назву «Рыжая восень». Усю прыгажосць гэтай цудоўнай пары дзеці могуць адчуць падчас прагулак па парку, і калі пад нагамі шамаціць лістота. Штодзённа дзеці бываюць на свежым паветры, а ў дзіцячых пакоях захоўваецца графік іх праветрывання.

Кожны дзень праводзяцца конкурсы, гульнёвыя мерапрыемствы, пераможцы ўзнагароджваюцца прызамі. Школьнікам падабаецца ў лагеры, наведванне стопрацэнтнае, яны просяцца застацца да 18 гадзін, пакуль працуе дзяжурны выхавальнік. У лагеры ёсць у наяўнасці канструктары, мазаікі, развіваючыя гульні, наборы для рукадзелля і заняткаў творчасцю. Працуе танцавальны гурток.

Аўторак лічыцца спартыўным — Днём спартыўных спаборніцтваў. Праводзяцца спартландыя паміж камандамі. Інфамацыйная хвілінка прысвечана загартоўванню.

З дзецьмі працуе сацыяльны педагог.