Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

2 октября 2018

Кореличчане золотого возраста отметили свой праздник с размахом и юмором

 

Ужо ў фае ўстановы гасцей свята чакаў прыемны сюрпрыз ад Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна — багатая на экспанаты і колеры выстава, па якой нас па-сяброўскі правялі яе ўдзельніцы Людміла Вячаславаўна Хвесько і Алена Пятроўна Жучэнка. Маляўнічыя фотаздымкі з краявідамі нашай зямлі суседнічалі з майстэрскі выкананымі вырабамі з прыродных матэрыялаў ды кошыкамі з сёлетнім ураджаем. Удала дапаўнялі гэткае хараство вышыўкі, карункі, вязаныя рэчы.

Эстафету прыгажосці падтрымалі і прадстаўнікі ўстаноў культуры з усяго раёна. Яны зладзілі сваю выставу на другім паверсе. Карэліцкі краязнаўчы музей, Дом рамёстваў, творцы з Малюшыч і Ярэміч і многія іншыя таленавітыя людзі дадалі ўрачыстасці яркіх фарбаў і добрых эмоцый.

А карэліцкія артысты падчас канцэрту зрабілі зрабілі ўсё магчымае і нават больш, каб выдатны настрой і прыемныя ўражанні яшчэ доўга цешылі гледачоў. Разам з сольнымі выканаўцамі, дуэтамі ды нечаканымі калабарацыямі «Цырынскія музыкі», танцавальны калектыў «Спадчына», хор ветэранаў працы, вакальная група «Міранка» падарылі прысутным яркія і незабыўныя выступленні.

Завіталі на святочны агеньчык канцэрта і ганаровыя госці. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык звярнуўся да залы не проста з урачыстай прамовай, а найперш са шчырый падзякай старэйшаму пакаленню за іх самаадданую працу і высокія чалавечыя якасці: «Хачу пажадаць у гэты дзень увагі блізкіх, цяпла, дабрыні, любові, паразумення, сяброўскай падтрымкі, каб усё тое вечнае і каштоўнае, што вы аддалі падрастаючаму пакаленню, вярталася да вас. А мы, прадстаўнікі ўлады, усімі сіламі будзем старацца дапамагчы вам у любых пытаннях, дзверы нашых кабінетаў заўсёды адчыненыя. І яшчэ раз усяго найлепшага вам, самыя добрыя словы толькі для вас!»

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава таксама павіншавала людзей залатога ўзросту простымі і шчырымі словамі, пажадала моцнага здароўя, аптымізму, энергіі, не сядзець дома, а быць актыўнымі жыхарамі Карэліцкага раёна.

Нядзіўна, што свята хоць і было маштабу раённага, але па атмасферы атрымалася неафіцыйным, цёплым і сямейным. Глядачка Людміла Уладзіміраўна Хвядарэня з Цырына ад’язджала дахаты з самымі радаснымі эмоцыямі і словамі падзякі за тое, што на Карэліччыне так шануюць людзей сталага ўзросту. Жанчына распавяла, што ўвесь канцэрт апладзіравала, смяялася і атрымала вялікую асалоду. Еўдакія Барысаўна Румянцава і Марыя Мікалаеўна Шыш з Карэліч сталі не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельніцамі мерапрыемства, выступіўшы са спартыўнымі танцамі і спевамі. Артысткі пажадалі ўсім карэліччанам залатога ўзросту не сумаваць на пенсіі, а займацца творчасцю і фізкультурай, каб на наступны год на канцэрце было яшчэ больш незвычайных і запамінальных выступленняў.