Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

13 апреля 2020

На Пасхальнай Вігіліі ў Карэлічах каталіцкія вернікі дзяліліся радасцю і святлом з бліжнім

 

Сёлетні Вялікдзень у Касцёле многім з нас даводзіцца адзначаць дома. І хоць зараз у храмах не так людна, затое ў нашых сэрцах, як і раней, багата радасці і веры. Каля алтароў на літургіі ці дома каля тэлевізараў і камп’ютараў падчас трансляцый мы аднолькава гучна, з лёгкай і светлай душой, вітаем урачыстасць Нядзелі Уваскрасення Пана. І проста зараз на наша “Хрыстус уваскрос!”, мы ўпэўнены, што вы, шаноўныя вернікі, з усмешкай і любоўю адказваеце: “Сапраўды ўваскрос!”. Бо не мае значэння, якая адлегласць паміж намі, калі міласэрны Уваскрослы Езус заўжды побач з кожным з нас і Сваёй моцай яднае ў адну вялікую хрысціянскую сям’ю.

Дзяліцца радасцю з бліжнім і з тымі, хто не змог быць у святочныя гадзіны ў храме, заклікаў падчас Пасхальнай Вігіліі і айцец Ануфрый Альховік у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах.“Мы ўвайшлі ў няпросты час выпрабаванняў, – адзначыў святар. – Зараз людзі адчуваюць сябе асабліва безабароннымі. Але ці гэта так? Памятайце, што Бог ніколі не пакідае нас, Ён – наша абарона і падтрымка ў самых складаных сітуацыях. Таму не шукайце сэнс у тым, што адбываецца, а знаходзьце яго ў Хрыстусе. Святло любячага ўсіх нас сэрца Езуса дасць нам надзею, супакоіць і падкажа выйсце. А яшчэ хачу пажадаць вам, каб вы, па прыкладу Пана, самі станавіліся святлом для іншых!”