Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

20 декабря 2019

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык падкрэсліў адметны ўнёсак калектыву замкавага комплексу «Мір» у справу захавання і развіцця лепшых беларускіх традыцый

 “Сімвалічна, што менавіта ў Мірскім замку адбываецца наша сустрэча, тэма якой – “Традыцыі суверэннай Беларусі” – сугучна атмасферы гэтага непаўторнага месца з велічнай гісторыяй”, – з такіх слоў пачалася размова намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыні РА РГА “Белая Русь” Руслана Абрамчыка з калектывам музея “Замкавы комплекс “Мір”, які наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група №5.

Сферы культуры падчас адзінага дня інфармавання была нададзена асноўная ўвага. У прыватнасці, гаварылі пра адкрыццё кніжнага магазіна ААТ “Белкніга” ў Міры. Як адзначыў Руслан Абрамчык, на дадзены момант разглядаюцца некалькі варыянтаў яго размяшчэння. Найбольш верагодныя – звязаныя якраз з Мірскім замкам: альбо ў мясцовым сувенірным магазіне з’явіцца адпаведная секцыя, альбо ў гарадку рамеснікаў – павільён. У сувязі з гэтай тэмай узгадалі і сёлетняе рэспубліканскае свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, якое плануюць з большым маштабам правесці і ў наступным.

“З Мірскім замкам, у цэлым, звязаны шэраг адметных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць захаваць лепшыя традыцыі нашага народу, адкрываюць усяму свету хараство нашай спадчыны, выхоўваюць падрастаючае пакаленне ў павазе да гісторыі сваёй краіны і, безумоўна, з’яўляюцца візітоўкай нашай краіны на міжнароднай арэне”, – у працяг тэмы падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама. – “Важна і тое, што замкавы комплекс не абыходзіць таксама ўвагай падзеі рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння. Так, зараз гэта ўсебеларуская акцыя “Нашы дзеці”, удзел у дабрачынных праектах, аказанне матэрыяльнай дапамогі. Такі ўнёсак Мірскага замка надзвычай важны і неабходны і заслугоўвае асобных слоў падзякі”.

Закранулі падчас сустрэчы і актуальныя зараз для беларускага соцыуму тэмы, як процідзеянне віртуальным злачынцам і махлярам, своечасовае праходжанне насельніцтвам медыцынскага агляду, недапушчэнне распаўсюджвання наркатычных сродкаў на тэрыторыі раёна. Прагучалі на адзіным дні інфармавання і пытанні ад калектыву комплексу. У асноўным, яны датычыліся медыцынскай сферы і былі ўзятыя намеснікам старшыні райвыканкама пад асабісты кантроль.