Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

6 января 2021

Новым начальником управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома назначен Валерий Литвин

 31 снежня 2020 года да абавязкаў начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама прыступіў Валерый Васільевіч Літвін.


У 2007 годзе Валерый Літвін скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “заатэхнія, эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве”. Сваю працоўную дзейнасць новы начальнік сельгасупраўлення пачаў у 2006 годзе ў якасці заатэхніка аддзялення “Харціца” сельскагаспадарчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Дубно” Мастоўскага раёна. З 2009 года працаваў намеснікам дырэктара прадпрыемства па жывёлагадоўлі. Наступнае месца працы Валерыя Літвіна – аддзел арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама. У 2016 годзе новы кіраўнік аграрнай сферы Карэліччыны ўзначаліў сельгаспрадпрыемства “Азеранскі” Мастоўскага раёна.
– Па спецыяльнасці я заатэхнік, таму пачну знаёмства з Карэліччынай менавіта з наведвання жывёлагадоўчых аб’ектаў і сустрэч з калектывамі фермаў, – адзначае Валерый Літвін. – Падчас правядзення абласных семінараў неаднойчы бываў у Карэліцкім раёне, ведаю аб высокіх дасягненнях сельскагаспадарчай сферы раёна і магу са станоўчага боку ахарактаразаваць работу пэўнай часткі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў.