Главная / Новости / Новости района
09.11.2020

Подведены итоги первого этапа республиканского конкурса «Техноёлка» в Кореличском строительном лицее

 Навучэнцы Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя прынялі актыўны ўдзел у правядзенні першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Тэхнаёлка», які праводзілі  ў нашай навучальнай установе. Сабрана 19 работ.

Вырабы былі прадастаўлены ў намінацыях: «Дызайн-Ёлка», «Альтэрнатыўная ёлка»,  «Навагодні сувенір»,  «Калядная кампазіцыя». Іх выканаўцы — навучэнцы першых, другіх і трэціх курсаў.

Падведзены вынікі першага этапу  і чатыры лепшыя работы накіраваны на абласны этап рэспубліканскага конкурсу.

Конкурс прыцягвае дзяўчат і юнакоў да навукова-тэхнічнай творчасці, дапамагае выявіць і падтрымаць таленавітую моладзь, вядзецца прапаганда навукова-тэхнічнай творчасці сярод дзяцей і моладзі.