Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

14 июня 2019

Работники районной библиотеки вернулись из Эстонии

З 21 па 27 мая супрацоўнікі ДУК » Карэліцкая раённая бібліятэка» наведалі бібліятэкі г. Вільяндзі і г. Таліна. Аб тым, чым кіраваліся карэліцкія бібліятэкары падчас творчай камандзіроўкі, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася ў дырэктара ўстановы Ліліі Канстанцінаўны АРЦЮХ.

— Лілія Канстанцінаўна, дзякуючы каму ўдалося арганізаваць гэтую паездку?
— Падтрымцы ЕС і праекту «МОSТ» супрацоўнікі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» ў саставе мяне, як кіраўніка групы, майго намесніка Алены Лісоўскай, бібліятэкараў Ксеніі Баранчык (Карэліцкая дзіцячая бібліятэка), Святланы Нячай (Мірская гарапасялковая), Алены Захарчук (Райцаўская сельская) змаглі ажыццявіць прафесійны візіт у бібліятэкі г. Вільяндзі і г. Таліна.
Ініцыятар нашай творчай паездкі — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Папко.
— Якая мэта творчай камандзіроўкі?
— Наладжванне прафесійных кантактаў з перспектывай далейшага супрацоўніцтва з эстонскімі калегамі з рэгінальнай бібліятэкі. Мы наведалі Вільянскую гарадскую бібліятэку, бібліятэкі павета Вільяндзі: Tarvastu, Karksi-Nuia, Hаlliste, Heimtali, Цэнтра зстонскай традыцыйнай музыкі і бібліятэкі традыцыйнай музыкі.
— Якія формы ў рабоце выкарыстоўваліся падчас візіту да эстонскіх калег?
— Абменьваліся інфармацыяй, якая характарызуе вопыт па асноўных накірунках бібліятэчнай дзейнасці, пазнаёміліся з фондамі і вядзеннем уліку, вывучылі сістэму абслугоўвання карыстальнікаў. Напрыклад, у Вільяндзійскай гарадской бібліятэцы адбыўся «круглы стол» на тэму: «Эстонскія бібліятэкі сёння: тэндэнцыі, накірункі, стратэгія». Прайшла аглядная экскурсія па бібліятэцы, пазнаёміліся з работай аддзелаў камплектавання, работы з дзецьмі і моладдзю, амерыканскага інфармацыйнага цэнтра, праектнай дзейнасцю бібліятэкі, інавацыйнымі формамі работы.
— А што асабліва ўразіла падчас сустрэч?
— У Таліне прадаставілася магчымасць пазнаёміцца з работай Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі, цэнтральнай бібліятэкі г. Таліна, Цэнтрам эстонскай дзіцячай літаратуры, работай бібліятэчнага аўтобуса, які абслугоўвае аддалёныя рэгіёны горада. У рамках літаратурнага фестывалю ў Доме пісьменніка адбылася сустрэча з літаратурным крытыкам Галінай Юзефовіч, расійскай пісьменніцай Нарынэ Абгарян, а ў рамках фестывалю-ярмаркі прайшла сустрэча з музыкантам і казачніцай Палінай Чаркасавай, пабывалі на паэтычных конкурсах і літаратурных гульнях.
— Як прайшоў візіт да эстонскіх сяброў?
— Плённа і паспяхова. Мы змаглі пашырыць свае прафесійныя веды, уменні, навыкі. Удзячны прадстаўнікам праекта «МОST» за прадстаўленую магчымасць расшырэння прафесійных кантактаў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»