Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

26 сентября 2018

С 1 января 2019 года работающие неофициально белорусы заплатят за коммунальные услуги в полном размере

 

– Асноўная мэта нашай сустрэчы – дапамагчы жадаючым працаўладкавацца альбо атрымаць новую спецыяльнасць, а таксама растлумачыць наступствы, якія могуць спасцігнуць кожнага незанятага ў эканоміцы грамадзяніна, – звярнуўся да прысутных жыхароў гарадскога пасёлка Аляксандр Шкадаў. – Менавіта выяўляльны прынцып, які ляжыць у аснове работы камісіі, з’яўляецца найбольш эфектыўным, бо кожны з вас мае магчымасць, расказаўшы сваю жыццёвую сітуацыю, атрымаць парады спецыялістаў розных структурных падраздзяленняў і службаў раёна і падтрымку ў працаўладкаванні.

Пасяджэнне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў будынку Мірскага сельскага выканаўчага камітэта наведалі 12 жыхароў гарадскога пасёлка, кожны з якіх расказаў гісторыю свайго працоўнага жыцця, а таксама выказаў асабістыя перавагі ў бок той ці іншай прафесіі. Усе без выключэння саіскальнікі змаглі пазнаёміцца са спісам вакансій, які ўключае больш за 190 месцаў для працаўладкавання, а таксама з патрабаваннямі Дэкрэта №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.

⮚ Першай сваёй жыццёвай гісторыяй падзялілася 37-гадовая Таццяна Аляксандраўна, якая на працягу 11 гадоў працавала на хлебапякарні ў г.п. Мір. На сённяшні дзень жанчына з’яўляецца інвалідам ІІ групы, але хацела б працаваць. У летні перыяд была занята на раскопках пры Мірскім замку. Таццяна Аляксандраўна выказала намер вярнуцца на хлебапякарню пры наяўнасці вакансій. Члены камісіі прапанавалі жанчыне звярнуцца ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Карэліцкага райвыканкама для далейшага працаўладкавання.

⮚ – Па спецыяльнасці я муляр-мантажнік, у 2010 годзе скончыў Смаргонскі дзяржаўны палітэхнічны прафесійны ліцэй, – расказаў сваю гісторыю 27-гадовы Дзяніс Аляксандравіч.

– Вам неабходна легалізаваць працоўную дзейнасць. Справа ў тым, што, калі вы працуеце неафіцыйна, ваша прозвішча ўсё роўна будзеце знаходзіцца ў спісах грамадзян, не занятых у эканоміцы, бо наймальнік не робіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. З 1 студзеня 2019 года вам прыйдзецца аплачваць камунальныя паслугі ў памеры 100%. Таму перш за ўсё ў вашых інтарэсах пагаварыць з наймальнікам аб афіцыйным працаўладкаванні, –растлумачыў нормы Дэкрэта №3 Аляксандр Шкадаў.

⮚ Жаданне знайсці пастаяннае месца працы выказала Ала Паўлаўна, 44-гадовая мясцовая жыхарка. Па спецыяльнасці жанчына эканаміст, але па прафесіі даўно ўжо не працуе. Сёння займаецца рамесніцкай дзейнасцю.

Члены камісіі прапаноўваюць ёй зайсці на сайт службы занятасці gsz.gov.by, дзе размешчаны вакансіі прадпрыемстваў і арганізацый Карэліцкага раёна. Акрамя таго, на электроннай старонцы знаходзіцца інфармацыя аб магчымасці кожным жадаючым прайсці перападрыхтоўку альбо набыць новую спецыяльнасць.

– У хуткім часе ў г. Гродна будуць набірацца групы павароў, вадзіцеляў пагрузчыка, інспектараў па кадрах, цырульнікаў і майстроў па манікюру, слесараў па рамонце аўтамабіляў, электрагазазваршчыкаў, а таксама група тынкоўшчыкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў. Навучанне і пражыванне для беспрацоўных бясплатнае, да таго ж выплачваецца стыпендыя, – прапаноўвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Аляксандраўна Богуш.

Жанчына падзякавала членам камісіі за прапанову набыць новую спецыяльнасць.

⮚ Жыццёвыя гісторыі наступных наведвальнікаў, дваіх жыхароў г.п. Мір, якім на выгляд за 55 гадоў, былі падобныя як дзве кроплі вады: нідзе не працуюць ужо шмат гадоў, хоць і маюць запатрабаваныя ў сельскай гаспадарцы спецыяльнасці ветэрынара і трактарыста-машыніста.

Члены камісіі прапанавалі мужчынам працаўладкавацца ў ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, дзе на сённяшні дзень у наяўнасці вакансіі па іх спецыяльнасцях. Аднак абодва мясцовыя жыхары выказалі жаданне працаваць вартаўнікамі. Для далейшага працаўладкавання ім неабходна звярнуцца ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама.

– Пахвальна, што грамадзяне маюць асабістую зацікаўленасць у працаўладкаванні. Калі ў чалавека ёсць жаданне, праца абавязкова знойдзецца, – падвёў вынікі пасяджэння Аляксандр Шкадаў.