Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

18 февраля 2020

Тройчы ў тройцы лепшых! Лукскія «віцязі» прывезлі бронзу з абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімні разведатлон»

 У трэці раз каманда прадстаўнікоў ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Матусевіча прадэманстравала 14 лютага выдатныя вынікі на абласных спаборніцтвах па ваенна-прыкладной гульні “Зімні разведатлон”, прысвечанай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзеншчыны, і прывезла на малую радзіму трэцяе месца.

Карэліцкі раён прадставілі Аляксей МаксімовічАляксандр ШавейкаМікалай ЗахарчукСяргей Дземідовіч і Матвей Мардзіловіч. Яны паказалі добрыя навыкі спартыўнага арыентавання на мясцовасці па карце і па стральбе з пнеўматычнай зброі. А гэта, адзначым, зусім няпроста. Юнакам давялося пацэліць у тры мішэні і прабегчы даволі вялікую дыстанцыю ў зададзеным накірунку. Затое на фінішы карэліччан чакала трэцяя прыступка п’едыстала, памятны вымпел, медалі і каштоўныя падарункі.