Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

4 июля 2019

У Дзень Незалежнасці любімай Беларусі Карэліччына дзякуе за мірнае неба і шырока святкуе ўсім раёнам 75 год вызвалення

 3 ліпеня, у Карэлічах пад мірным небам, на вятрах свабоды ўзлятаюць увысь сцягі, адусюль даносяцца віншаванні, да помнікаў дарослыя і дзеці нясуць кветкі, а ў дамы тых, хто перажыў страшныя гады ваеннага ліхалецця і здабыў нам Перамогу, — словы падзякі і пажаданні здароўя і дабрабыту. Адной вялікай і дружнай сям’ёй наша зямля шырока і з радаснымі сэрцамі святкуе Дзень Незалежнасці любімай Беларусі і 75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З самага ранку на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткоў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі. Карэлічы сустракалі ўсіх у святочным ўбранні і выдатным настроі.

Пра вечныя каштоўнасці і бессмяротны подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны гаварыў і старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак«Нас сабрала больш чым свята, для беларусаў гэта сімвал святой памяці, велічы народнага духу і нацыянальнага гонару. Гэта дзень, які з’яднаў у сабе такія паняцці, як вызваленне, перамога і незалежнасць. Бо наш народ вытрымаў усе цяжкія выпрабаванні вайны і застаўся нескароным, моцным духам і верным роднай зямлі. І сёння Беларусь памятае герояў мінулага, яны жывуць у сэрцы кожнага з нас. Мы – нашчадкі тых, хто ўмеў перамагаць, а значыць, здольныя адолець усе цяжкасці, прыняць любыя выклікі часу і дасягнуць самых высокіх мэтаў на славу роднага краю!»