Главная / Новости / Новости района
24.04.2020

В городском парке райцентра высадили 75 лип в честь знаковой даты — 75-летия Великой Победы

 Сёлета гарадскі парк райцэнтра стаў багацейшы на семдзесят пяць ліп, якія работнікі райвыканкама высадзілі ў рамках знакавай даты – 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Як адзначыў ініцыятар акцыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, кожнае дрэва сімвалізуе адзін год мірнага пасляваеннага жыцця, якое так доўга чакалі нашы дзядулі і бабулі.

– Кожны грамадзянін суверэннай Рэспублікі Беларусь павінен ушанаваць той подзвіг, які больш за паўстагоддзя таму здзейснілі нашы продкі. Таму гэтая алея – добры напамін сучаснай моладзі пра час той жорсткай вайны, – падкрэсліў Аляксандр Віктаравіч і дадаў: – Я упэўнены, што алея будзе мець свой працяг. Мы будем высаджваць восемдзесят, дзевяноста, сто ліп – пакуль будзем жывы і пакуль будзе жыць наша памяць.

Дарэчы, менавіта паркавая зона была абрана таму, што ў гэтым месцы часта адпачывае моладзь, тут ціха і ўтульна. Да таго ж ліпа – высакароднае дрэва, якое не толькі мае прываблівы пах, але і нагадвае нам пра вясну і шчырую радасць Перамогі.