Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

19 июня 2017

“Хуткая дапамога” для вяскоўцаў

 На Пагарэлкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт мы завіталі а 15 гадзіне. Яго загадчык Таццяна Аляксандраўна Гецман праводзіла прафілактычны агляд Ксеніі Вітальеўны Краскоўскай, якой споўніўся адзін год і два месяцы. Як адзначыла медработнік, ад года да трох на ўліку ў сельскай медустанове знаходзяцца чацвёра малышоў, а да васемнаццаці — 34 дзіцяці.


На ФАПе праводзіцца медыцынскі агляд, устанаўліваецца дыягназ, падбіраецца лячэнне, даюцца рэкамендацыі па карэкцыі фактараў рызыкі, здароваму ладу жыцця. На даму, куды медыцынскі работнік спяшаецца па першаму выкліку, ажыццяўляецца патранаж, высвятляюцца скаргі на момант агляду хворага, даюцца рэкамендацыі па аказанні самадапамогі, кантролю за хваробай, робяцца працэдуры. Правяраецца наяўнасць медыкаментаў, іх прыгоднасць. Вядуцца гутаркі пра адказнасць за здароўе вяскоўцаў.
У Пагарэлкаўскім ФАПе на абслугоўванні — жыхары вёсак Лядкі, Новае Сяло, Пагарэлка, Быковічы. Усяго — 310 чалавек. Самай старэйшай пацыентцы споўнілася 94 гады, меньшаму — крыху больш за год. Асаблівы клопат праяўляеццца пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, малалетніх вязняў, адзінокіх і ўсіх, хто мае патрэбу ў пастаяннай медыцынскай дапамозе. Пад пільнай увагай — сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
«Увогуле вяскоўцы добразычлівыя, з імі ў мяне існуе ўзаемаразуменне», — гаварыла Таццяна Аляксандраўна. Яна адзначыла ўзаемавыручку калег-медыкаў Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, яго загадчыка Івана Дамінікавіча Паўлючыка і ўрача Анжалікі Францаўны Паўлючык. Яны вядуць прыём грамадзян, прыязджае таксама лабарантка Наталля Генадзьеўна Крывіцкая.
Сціплая па натуры Таццяна Аляксандраўна Гецман пра сябе паведала няшмат: нарадзілася ў Карэлічах, скончыла Слонімскае медыцынскае вучылішча, 28-ы год загадвае Пагарэлкаўскім фельчарска-акушэрскім пунктам. Усёй душой палюбіла гэтыя цудоўныя мясціны і вясковых людзей. Тут цішыня, спакой, чыстае паветра, дыхаецца на поўныя грудзі. Медыцынскі работнік пажадала ўсім моцнага здароўя, бо па яе меркаванні, «здароўе — гэта аснова жыцця».