Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.11.2020

Камуністы Карэліччыны ўсклалі кветкі да памятнага знаку ў скверы Мікалая Арцюха

  6 лістапада, напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, члены Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі прыйшлі да помніка сакратару падпольнай камсамольскай арганізацыі Мікалаю Арцюху ў райцэнтры. Тут, у скверы, устаноўлены памятны знак у гонар 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, да якога былі ўскладзены кветкі. Мы папрасілі камуністаў раёна падзяліцца думкамі з нагоды падзеі. Марыя БЕЛЯНОВА, сакратар Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі: — Мы прыйшлі, каб аддаць даніну павагі землякам, якія ўдзельнічалі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і змагаліся за ўстанаўленне Савецкай улады. Сярод удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі былі і нашы землякі. Яны служылі на крэйсеры «Аўрора» і ўдзельнічалі ў непасрэдным штурме Зімовага Палаца. Юлія БАЯРЭНКА, дырэктар Карэліцкага раённага Дома рамёстваў, член партыі з 2015 года: — Кожны год мы прыходзім да помніка Мікалаю Арцюху, каб ускласці жывыя кветкі. Гваздзікі — даніна нашай памяці. Хочацца, каб заўсёды панаваў мір на зямлі, каб дзеці маглі вучыцца ў школе, мы штодзённа спяшацца на працу, а ў пенсіянераў была спакойная і дагледжаная старасць. Эдуард АРАБЕЙ, жыхар г.п. Карэлічы, ветэран працы, член партыі з 1965 года: — Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя з’яўляецца і будзе з’яўляцца сімвалам перамогі дабра над злом, устанаўленнем справядлівасці, раўнапраўя, шчасця для ўсіх людзей на зямлі. Хочацца звярнуцца да маладых: глыбей вывучайце гістрыю роднага краю, каб ведаць людзей, якія змагаліся і аддалі свае жыцці за лепшую будучыню.