Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

11 лістапада 2019

Моц агульнай памяці. На Карэліччыне на воінскіх пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны прайшлі мерапрыемствы ў межах рэспубліканскага праекта “Дзеля славы агульнай Перамогі”

 6 лістапада жыхары Карэліцкага раёна далучыліся да ўнікальнага рэспубліканскага праекта “Дзеля славы агульнай Перамогі”, прымеркаванага да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На Карэліччыне ў межах маштабнай акцыі на 35 воінскіх пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны прайшлі цырымоніі забору зямлі з удзелам падрастаючага пакалення, прадстаўнікоў мясцовых улад, працоўных калектываў і пярвічных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама духавенства і жыхароў населеных пунктаў. Кульмінацыяй падзеі стала ўрачыстасць на мемарыяльным комплексе “Зорка” у райцэнтры, куды з заборамі зямлі прыехалі экіпажы з усіх сельвыканкамаў. Далей капсулы з зямлёй з абласных гарадоў і раёнаў нашай краіны, у тым ліку Карэліцкага, 9 мая 2020 года ў дзень 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўрачыста закладуць у крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

На брацкай магіле ў аграгарадку Турэц аддаць даніну памяці салдатам Перамогі прыйшлі і дарослыя, і дзеці. Важнасць падзеі ў звароце да прысутных падкрэсліў старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі, а настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Турцы іерэй Андрэй Абрамовіч у малітве ўзгадаў загінулых герояў. Таксама ў памяць аб воінах запалілі лампадкі і ўсклалі да помніка кветкі, пасля чаго адбыўся забор зямлі з брацкай магілы для капсулы ад Карэліцкага краю.

Імёны мужных салдат і іх бессмяротны подзвіг у чарговы раз успомнілі на брацкай магіле ў вёсцы Тударава. Старшыня Красненскага сельвыканкама Тамара Лейка падкрэсліла, што час ідзе, але слава народа Перамогі не гасне. Благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса трапна заўважыў, што самы вялікі подзвіг — той, які ідзе ад самаахвярнага сэрца, ад пачуцця моцнай любові да бліжніх і да роднай зямлі. І гэтыя словы варта аднесці да загінулых, але вечна жывых у нашай памяці салдатаў той страшнай вайны. Іх след захоўвае і тудараўская зямля, горстка якой таксама цяпер ёсць у капсуле ад нашага раёна.

Цырымонія забору зямлі з удзелам старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў»Вячаслава Дробнага і начальніка адасобленай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Сяргея Шаліна адбылася і на вайсковых могілках у райцэнтры.

Завяршыла знакавы дзень для нашага краю ўрачыстасць на мемарыяльным комплексе «Зорка». Агульная памяць сабрала разам думкамі і сэрцам дзясяткі юных і дарослых карэліччан. «Зямля, якую мы сабралі на воінскіх пахаваннях, нясе ў сабе вялікі сэнс, гэта масіў нашай слаўнай гісторыі, сімвал нашай бясконцай падзякі і вечны напамін пра тое, як шмат Беларусь заплаціла за Перамогу і што мы сёння павінны прыкласці максімум намаганняў, каб захаваць мір і ўзмацніць нашу радзіму», — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Руслан Абрамчык адзначыў важныя для кожнага беларуса каштоўнасці. Пра неабходнасць рабіць правільныя высновы з урокаў былога ўзгадаў і благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса, які звярнуўся да цытаты Міхаіла Ламаносава: «Народ, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні». А старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Яфрэмава выказала ўпэўненасць, што падрастаючае пакаленне карэліччан заўжды будзе годна прадстаўляць сваю малую радзіму і любімую Беларусь.