Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.08.2020

Музычна-патрыятычная акцыя «З любоўю да Беларусі» адбылася ў Карэлічах

  6 жніўня на стадыёне «Юнацтва» прайшла музычна-патрыятычная акцыя «З любоўю да Беларусі». Усім гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства валанцёры раздалі невялічкія падарункі. Падрабязней пра гэта нам паведаміла дырэктар  Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці   Гароднік Наталля Мікалаеўна. – Гэтую музычна-патрыятычную акцыю мы планавалі ўжо даўно.  Праводзім яе для нашага насельніцтва, нашых людзей, каб яны пачулі зноў нашу родную мову, нашы родныя беларускія песні, якія заўсёды аб’ядноўваюць людей. Крыніца натхнення ў беларускай песні – гэта народ, які пісаў тэксты, музыку. Увесь рэпертуар, які спяваў наш музычны калектыў “Забава” – гэта народныя песні. Маючы такую магчымасць, мы жадаем жыхарам нашага раёна і гасцям толькі выдатнага настрою і, канешне, усяго самага найлепшага, каб над нашай зямлёй заўсёды было мірнае светлае неба.