Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.08.2020

“Мы за незалежнасць, мір і спакой!” Карэліччане прынялі ўдзел у мітынгу на плошчы Леніна ў Гродне

  22 жніўня на плошчы Леніна ў Гродне адбыўся мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Жыхары Карэліцкага раёна таксама прыехалі ў Гродна, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Нашы землякі з гонарам пранеслі праз цэнтр горада вялікае палотнішча нацыянальнага сцяга Беларусі. У паветры луналі сцягі “Белай Русі”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, карэліччане трымалі ў руках плакаты з надпісамі: “Мы за Беларусь!”, “Захаваем мір разам!”, “Любім Беларусь!”. Жыхарка Карэліч  Зінаіда Ардзюк  не хавае эмоцый: — Я сёння прыехала ў Гродна, каб падтрымаць той курс, якім рухаецца наша краіна. Уся мая сям’я галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Свой голас я аддала ў першы ж дзень датэрміновага галасавання, прыйшла за 20 хвілін да адкрыцця ўчастка. Наша краіна мірная і незалежная. Мае дзеці і ўнукі могуць у любы час сутак спакойна гуляць па вуліцах, а беларусы самі гаспадары свайго лёсу. Кацярына Жамойда , культарганізатар Жухавіцкага СДК: — Я тут, на плошчы, бо я за мір і справядлівасць у нашай краіне. Мой прыезд сюды азначае, што я падтрымліваю дзеючую ўладу. Мы спакойна жывём у нашай Беларусі, атрымліваем бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і адукацыю. Лічу, што кожны з нас можа рэалізавацца. Для гэтага патрэбны праца і намаганні, бо без іх нічога не атрымаецца. Дзмітрый Махіна , дырэктар КСУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”: — Маладое пакаленне добра ведае і засвоіла ўрокі Вялікай Айчыннай вайны. Памятаем падзеі ва Украіне і расказваем пра гэта сваім дзецям. Беларусь павінна застацца незалежнай і мірнай, такой, якой мы яе любім. І сёння мы, працаўнікі, даказваем гэтую любоў на справе: на полі і ферме, бальніцы і школе, спартыўнай арэне і канцэртнай пляцоўцы. Дзмітрый Арцюх , дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея: — Мы, беларусы, здаўна міралюбівы народ: мы захоўваем традыцыі, і многія канфесіі жывуць у міры і згодзе пад нашым блакітным небам. Менавіта нам, маладым, прымнажаць тое лепшае, што зроблена ў нашай краіне. А прымнажаць трэба стваральнай працай і дабром, якое кожны з нас павінен несці ў сваім сэрцы. Спявак з Карэліч  Аляксандр Чарапанаў  падтрымаў агульны настрой, панаваўшы на плошчы Леніна, словамі з песні: “Я люблю Беларусь!”