Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.04.2020

На Пасхальнай Вігіліі ў Карэлічах каталіцкія вернікі дзяліліся радасцю і святлом з бліжнім

  Сёлетні Вялікдзень у Касцёле многім з нас даводзіцца адзначаць дома. І хоць зараз у храмах не так людна, затое ў нашых сэрцах, як і раней, багата радасці і веры. Каля алтароў на літургіі ці дома каля тэлевізараў і камп’ютараў падчас трансляцый мы аднолькава гучна, з лёгкай і светлай душой, вітаем урачыстасць Нядзелі Уваскрасення Пана. І проста зараз на наша  “Хрыстус уваскрос!” , мы ўпэўнены, што вы, шаноўныя вернікі, з усмешкай і любоўю адказваеце:  “Сапраўды ўваскрос!”.  Бо не мае значэння, якая адлегласць паміж намі, калі міласэрны Уваскрослы Езус заўжды побач з кожным з нас і Сваёй моцай яднае ў адну вялікую хрысціянскую сям’ю. Дзяліцца радасцю з бліжнім і з тымі, хто не змог быць у святочныя гадзіны ў храме, заклікаў падчас Пасхальнай Вігіліі і  айцец Ануфрый Альховік  у  касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах . “Мы ўвайшлі ў няпросты час выпрабаванняў, –  адзначыў святар.  – Зараз людзі адчуваюць сябе асабліва безабароннымі. Але ці гэта так? Памятайце, што Бог ніколі не пакідае нас, Ён – наша абарона і падтрымка ў самых складаных сітуацыях. Таму не шукайце сэнс у тым, што адбываецца, а знаходзьце яго ў Хрыстусе. Святло любячага ўсіх нас сэрца Езуса дасць нам надзею, супакоіць і падкажа выйсце. А яшчэ хачу пажадаць вам, каб вы, па прыкладу Пана, самі станавіліся святлом для іншых!”