Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.05.2020

Напярэдадні Дня Перамогі ў Карэліцкім раёне ўручана 36 медалёў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцлагераў

  На працягу мінулага тыдня юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” ўручаны ветэранам вайны і былым вязням, што жывуць на Карэліччыне. Уладальнікамі памятных узнагарод сталі 36 сведкаў трагічных падзей ваеннага ліхалецця. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў  Лідзія Шэўка  і начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў  Сяргей Шалін  накіраваліся ў в. Мінакі Райцаўскага сельсавета, каб уручыць 97-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны  Уладзіміру Канстанцінавічу Пліско  юбілейны медаль і выказаць яму словы падзякі за праяўлены гераізм у змаганні супраць фашыстаў. У маі 1944 года Уладзімір Пліско ўступіў у партызанскі атрад імя Якуба Коласа Першамайскай брыгады. У якасці разведчыка прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе III Беларускага фронту. Прайшоў усю Польшчу, вызваляў польскія гарады Беласток, Замброў, Ломжу і інш. Уладзімір Канстанцінавіч узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За адвагу”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За баявыя заслугі”, юбілейнымі медалямі. Успамінамі, якія назаўсёды засталіся ў памяці, падзялілася малалетні вязень  Надзея Нікіфараўна Меляняка  з Карэліч. – Наша вёска Траскоўшчына, што пад Мінскам, была поўнасцю абнесена калючым дротам. Выпускалі нас, дзяцей, толькі пасці кароў, –  расказвае Надзея Нікіфараўна.  – Добра памятаю, як нямецкія самалёты ляцелі над зямлёй нізка-нізка. Раптам пачалі бамбіць. Побач рэчка была, у якую снарады так і “булькалі”. Здаецца, гэтыя гукі ў вушах стаяць і сёння. Шмат вясковай дзетвары падчас той бамбёжкі загінула. Юбілейны медаль таксама ўручаны вязню фашысцкіх канцлагераў  Алене Мацвееўне Цвірка  з Карэліч.