Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.05.2020

СВК "Свіцязянка-2003" пяты раз адзначаны на Рэспубліканскай дошцы Гонару

  Напярэдадні Першамая ў Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Пашаны, на якую Указам Прэзідэнта занесены пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва па выніках працы за 2019 год. Сярод іх — СВК “Свіцязянка-2003”, які ў пяты раз заявіў аб сабе на ўсю краіну. Назва перадавой карэліцкай гаспадаркі заносілася на галоўную дошку Пашаны краіны па выніках працы ў 2012, 2015, 2016, 2017 гадах. – Безумоўна, прыемна, што імянная таблічка гаспадаркі ў чарговы раз з’явілася на Рэспубліканскай дошцы Пашаны, –  дзеліцца старшыня СВК “Свіцязянка-2003”  Уладзімір Галавач .  – Аднак працуем мы не дзеля славы, а дзеля дабрабыту і фінансавага дастатку работнікаў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемства. Не сакрэт, што дасягнуты поспех – гэта вынік агульнай працы ўсіх тых, хто адказна і старанна працуе ў “Свіцязянцы”. Сельгаспрадпрыемства прызнана лепшым сярод арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі дзякуючы дасягненню высокіх вытворча-эканамічных паказчыкаў. Па выніках мінулага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 23131 тыс. рублёў, чысты прыбытак – 5076 тыс. рублёў, рэнтабельнасць – 21,5%, узровень рэнтабельнасці па чыстым прыбытку – 32,1%. Калектыў “Свіцязянкі” – гэта 320 чалавек, сярэднямесячны заробак якіх складае 947 рублёў. Па-за канкурэнцыяй у Карэліцкім раёне СВК “Свіцязянка-2003” па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўчай і раслінаводчай галін. Па выніках мінулага года сярэднясутачны надой ад каровы склаў 9613 кг малака, сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы – 826 грамаў. Атрыманы высокія ўраджаі: зерневых культур – 60,4 ц/га, цукровых буракоў – 746 ц/га, рапсу – 37,1 ц/га.