Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2020

Цёплыя словы падзякі прагучалі ў Карэлічах ў адрас медработнікаў раёна

  24 ліпеня ў райцэнтры шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас работнікаў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля няпростых апошніх месяцаў барацьбы з каранавірусам іх нарэшце сабрала разам святочная нагода. – Нашы шаноўныя і дарагія медыцынскія работнікі! Так склаліся абставіны, што сёлета ў чэрвені нам не давялося павіншаваць вас належным чынам. Але вашымі намаганнямі эпідэміялагічная абстаноўка ў раёне стабілізавалася. І цяпер мы, прадстаўнікі ўлады, жыхары раёна і пацыенты, радыя магчымасці ў падзяку за вашу плённую і самаадданую працу падарыць вам цудоўныя святочныя імгненні. Прафесія медыка – адна з самых высакародных і неабходных у грамадстве. І мы, карэліччане, ганарымся тым, што ў нас працуюць такія высокакваліфікаваныя спецыялісты. Вы стаіце на варце не проста нашага здароўя, але жыцця. Гэта даказала і сёлетняе выпрабаванне пандэміяй, калі вы ў чарговы раз праявілі мужнасць, цярпенне, вытрымку і, безумоўна, прафесіяналізм, –  напачатку ўрачыстасці звярнуўся да герояў дня старшыня раённага Савета дэпутатаў  Аляксандр Шкадаў . Неацэнны ўнёсак работнікаў сістэмы аховы здароўя раёна падкрэсліла і галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Алена Майсак : – Сёння, калі я сустракала вас, паважаныя калегі, перад святочнай праграмай, маё сэрца напаўняла радасць. Бо я бачыла вас не ў звыклай за апошнія месяцы экіпіроўцы, а зноў у прыгожых нарадах, шчаслівых, з адкрытымі тварамі і ўсмешкамі. Я бясконца ўдзячная вам за тое, што, калі ўсё толькі пачыналася ў раёне з каранавірусам, ніхто з вас не пакінуў нашу каманду. Наадварот, мы яшчэ мацней з’ядналіся і сталі надзейнай падтрымкай адзін для аднаго. Сістэма аховы здароўя раёна спрацавала на высокім узроўні, зладжана і бесперабойна. А дзякуючы падтрымцы мясцовага кіраўніцтва, спонсарскай дапамозе арганізацый, устаноў, сельгаспрадпрыемстваў, прафсаюзаў і грамадскіх аб’яднанняў раёна, мы разам змаглі атрымаць не адну перамогу ў змаганні з пандэміяй. Кульмінацыяй святочнага мерапрыемства “#Дзякуй ад сэрца» стала ўручэнне ва ўрачыстай атмасферы работнікам ЦРБ заслужаных узнагарод. Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначылі загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ  Вераніку Звонка . Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама ўручылі ўрачу-стаматолагу-тэрапеўту Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі  Святлане Ялак , фельчару выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Мікалаю Саўко, Падзякі начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама – урачу-тэрапеўту тэрапеўтычнага аддзялення Мірскай гарпасялковай бальніцы  Алене Талочка , загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ  Вераніцы Звонка , памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі  Наталіі Богуш . Таксама ўчастковаму ўрачу-педыятру дзіцячай кансультацыі ЦРБ  Таццяне Рудзько  аб’явілі Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама. За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Ганаровыя граматы Карэліцкага райвыканкама атрымалі галоўны ўрач райЦГЭ  Аляксандр Германюк , урач-аталарынголаг аталарынгалагічнага кабінета райпаліклінікі  Аляксандр Князік , медсястра кабінета інфекцыйных захворванняў райпаліклінікі  Наталія Талако , урач-фізіятэрапеўт аддзялення рэабілітацыі райпаліклінікі Аляксандр Шашко , Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама – загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГЭ  Валянціна Бузюк , урач агульнай практыкі райпаліклінікі  Святлана Гародка , загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ  Вераніка Звонка , урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ  Ганна Кахновіч , медсястра агульнай практыкі райпаліклінікі  Таццяна Ляўкевіч , медсястра аталарынгалагічнага кабінета райпаліклінікі  Іна Траян , урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ  Віталій Фальтэнберг . Падрыхтавалі ўзнагароды і ў Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў. Ганаровымі граматамі былі адзначаны ўрач-эндаскапіст райпаліклінікі  Алег Бурак , загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ  Сяргей Пляскач , намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі  Данута Скварада . Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала медсястра хірургічнага аддзялення ЦРБ  Таццяна Зайко . Ганаровыя граматы былі ўручаны і непасрэдна ад Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы сваім работнікам: вадзіцелям  Вячаславу Васюку  і  Уладзіміру Зубкевічу , загадчыку рэнтген-кабінета  Веры Бразоўскай , медсястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі  Вользе Мінзар , старшай медсястры аперацыйнага блока  Жанне Яўсей , старшай медсястры хірургічнага аддзялення  Юліі Гурын , рэнтгеналабаранту рэнтген-кабінета  Валянціне Сухаравай , рабочаму  Сяргею Зайцу . Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага харчавання таксама адзначыў сваіх карэліцкіх калег: Ганаровай граматай – памочніка ўрача-эпідэміёлага райЦГЭ  Таццяну Партоль , Падзячным пісьмом – дэзынфектара райЦГЭ  Наталлю Казак . Падчас эстафеты віншаванняў карэліцкіх медыкаў прайшло і ўручэнне каштоўных падарункаў прафсаюзнага камітэта Карэліцкай ЦРБ. Іх атрымалі 20 работнікаў, сярод якіх – урачы, медсёстры, санітаркі.