Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

17 лістапада 2019

У абноўленым Доме культуры ў Жухавічах ушаноўвалі лепшых працаўнікоў Карэліччыны

 Сёння аграгарадок Вялікія Жухавічы гасцінна вітаў герояў сёлетняга жніва, старанных працаўнікоў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галін раёна, а таксама тых, хто старанна перапрацоўвае атрыманы хлебаробамі ўраджай. У Жухавіцкім Доме культуры прайшло раённае свята “Зямля – аснова ўсёй Айчыны”, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Аб тым, што аграрыям і жывёлаводам Карэліччыны ёсць чым ганарыцца, яскрава сведчылі шматлікія падворкі, арганізаваныя гаспадаркамі раёна.

Удзел у свяце прынялі таксама прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, на якія пастаўляе сельскагаспадарчую сыравіну Карэліцкі раён. Гэта Слонімскі мясакамбінат, ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія дары» і ААТ «Вікас».

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з сімвалічнай падзеі, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Старшыня райвыканкама Віктар Шайбак разам з дырэктарамі і старшынямі сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны, а таксама ветэранамі працы заклалі алею каля Дома культуры, высадзіўшы 10 маладзенькіх туй.

На пляцоўцы перад Домам культуры разгарнулася сапраўднае народнае гулянне, на якім частавалі духмянай кашай з мясам. Дзеці таксама не сумавалі, а бавілі час у кампаніі вясёлых аніматараў.

Падчас свята ўсе жадаючыя маглі набыць прадукцыю вытворчасці мясцовых бытавікоў і рамеснікаў.

У файе Дома культуры адбылася дэгустацыя малочнай і мясной прадукцыі, вырабленай з карэліцкай сыравіны.

Адноўленая глядзельная зала Дома культуры расчыніла свае дзверы перад дэлегацыямі гаспадарак раёна, у склад якіх увайшлі кіраўнікі, спецыялісты і лепшыя працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак, які падвёў вынікі работы аграпрамысловага комплексу раёна. Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады шчыра падзякаваў хлебаробам за плённую і добрасумленную працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.