Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.10.2021

У Карэліцкім Цэнтры культуры і народнай творчасці адкрылася персанальная выстава Аляксандра Заблоцкага "Грані майстэрства"

  28 кастрычніка ў малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы рэзчыка па дрэве Аляксандра Заблоцкага пад назвай «Грані майстэрства». Нездарма гавораць: «Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся». Маленькая радзіма майстра — гарадскі пасёлак Карэлічы. Тут з’явіўся на свет, тут вучыўся, тут пусціў свае карані. Менавіта сюды прыехаў пасля заканчэння Бабруйскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, і вось ужо трыццаць сем гадоў працуе мастаком-афарміцелем у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Моцна любіць сваю работу і захапляецца разьбой па дрэве. Залатым рукам Аляксандра Заблоцкага належаць прадметы бытавога прызначэння, дэкаратыўныя прадметы: пано, сувенірныя маскі, трафейныя дошкі, лыжкі і іншае. Сярод парод дрэў, з якімі працуе майстар, — кап бярозавы, арэх, клён, яблыня, груша, ліпа, алыча, ядловец, чырвонае дрэва. Засвоіў усе прыёмы класічнай разьбы, працуе ў традыцыях самабытнай беларускай школы разьбы па дрэве. З прывітальным словам падчас адкрыцця выставы выступілі загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка і дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік. У іх прамовах прагучалі прызнанне і захапленне творчасцю майстра, пажаданні добрага здароўя і далейшых творчых поспехаў. «Аляксандр Іванавіч шмат гадоў шчыра працуе і свой талент нясе людзям», — адзначыла кіраўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці. З нагоды падзеі творцу быў уручаны падарунак. Майстар сказаў: «Я з маленства люблю сваю зямлю, якая прыцягвае ўсё жыццё і дае мне сілы, — і хочацца жыць, працаваць, тварыць».