Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

5 лістапада 2021

Ветэран працы Галіна Калтунова з г. п. Карэлічы ўзнагароджана Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

 У вялікай зале Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта адбылося ўшанаванне жыхаркі г.п. Карэлічы, ветэрана працы Галіны Паўлаўны Калтуновай, якая на заслужаным адпачынку займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Супрацоўнічае з раённай газетай «Полымя»: кіруе літаратурным аб’яднаннем «Рэчанька», рыхтуе нарысы пра лёсы жанчын Карэліччыны для творчага праекта «Ясміна», піша змястоўныя артыкулы на розныя тэмы. Дзякуючы яе намаганням, убачыў свет зборнік вершаў мясцовых паэтаў «Плыві, «Рэчанька» зямлі Карэліцкай».

Яе маленькая радзіма — вёска Падгайна Карэліцкага раёна. Скончыла Цырынскую сярэднюю школу і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Усё жыццё адпрацавала ў сістэме адукацыі. Настаўнік па прафесіі, яна ў жыцці засталася Настаўнікам. Яе слова, даступнае і важкае, любяць і чакаюць чытачы «Полымя». Яна з’яўляецца добрым дарадцам для родных, сяброў, знаёмых.
Галіну Паўлаўну Калтунову ўзнагародзілі Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароду ўручыў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. Уручэнне ўзнагароды супала з важнай падзеяй у жыцці — 75-годдзя з дня нараджэння. Словы прызнання, удзячнасці, віншаванняў таксама выказалі ў адрас юбіляра старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, рэдактар аддзела навін, культуры і эканомікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Галіна Смалянка.