Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
06.01.2021

Новым начальником управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома назначен Валерий Литвин

  31 снежня 2020 года да абавязкаў начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама прыступіў Валерый Васільевіч Літвін. У 2007 годзе Валерый Літвін скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “заатэхнія, эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве”. Сваю працоўную дзейнасць новы начальнік сельгасупраўлення пачаў у 2006 годзе ў якасці заатэхніка аддзялення “Харціца” сельскагаспадарчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Дубно” Мастоўскага раёна. З 2009 года працаваў намеснікам дырэктара прадпрыемства па жывёлагадоўлі. Наступнае месца працы Валерыя Літвіна – аддзел арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама. У 2016 годзе новы кіраўнік аграрнай сферы Карэліччыны ўзначаліў сельгаспрадпрыемства “Азеранскі” Мастоўскага раёна. – Па спецыяльнасці я заатэхнік, таму пачну знаёмства з Карэліччынай менавіта з наведвання жывёлагадоўчых аб’ектаў і сустрэч з калектывамі фермаў, – адзначае Валерый Літвін. – Падчас правядзення абласных семінараў неаднойчы бываў у Карэліцкім раёне, ведаю аб высокіх дасягненнях сельскагаспадарчай сферы раёна і магу са станоўчага боку ахарактаразаваць работу пэўнай часткі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў.