Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.02.2020

Тройчы ў тройцы лепшых! Лукскія «віцязі» прывезлі бронзу з абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімні разведатлон»

  У трэці раз каманда прадстаўнікоў ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Матусевіча прадэманстравала 14 лютага выдатныя вынікі на абласных спаборніцтвах па ваенна-прыкладной гульні “Зімні разведатлон”, прысвечанай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзеншчыны, і прывезла на малую радзіму трэцяе месца. Карэліцкі раён прадставілі  Аляксей Максімовіч ,  Аляксандр Шавейка ,  Мікалай Захарчук ,  Сяргей Дземідовіч  і  Матвей Мардзіловіч . Яны паказалі добрыя навыкі спартыўнага арыентавання на мясцовасці па карце і па стральбе з пнеўматычнай зброі. А гэта, адзначым, зусім няпроста. Юнакам давялося пацэліць у тры мішэні і прабегчы даволі вялікую дыстанцыю ў зададзеным накірунку. Затое на фінішы карэліччан чакала трэцяя прыступка п’едыстала, памятны вымпел, медалі і каштоўныя падарункі.