Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.03.2020

Управляющая фермой по выращиванию и откорму КРС «Полужье» КСУП «Племзавод Кореличи» Валентина Свирид делится секретами женского счастья

  Адной з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, імя якой за дасягненні высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці занесена на раённую Дошку пашаны, з’яўляецца ўпраўляючая фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа” КСУП “Племзавод Карэлічы” Валянціна СВІРЫД. Напярэдадні самага вясновага свята – 8 Сакавіка — журналіст “Полымя” сустрэлася з адкрытай і шчырай жанчынай, ад якой так і вее цеплынёй, клопатам і жаночай мудрасцю. Пачынаючы з першага дня вясны, Валянціна Свірыд прымае віншаванні і падарункі. Справа ў тым, што зусім нядаўна, 1 сакавіка, жанчына адзначыла юбілей – 50-годдзе. Прызнаецца, што пачула шмат цёплых слоў ад сям’і, родных, знаёмых, кіраўніцтва КСУП “Племзавод Карэлічы”. Заўважаю на стале шыкоўны букет чырвоных руж. – Гэта падарунак ад дзяцей, –  злавіўшы мой позірк, адзначае Валянціна Канстанцінаўна.  – Акрамя кветак, уручылі нам паездку ў Львоў. Таму 20 сакавіка разам з мужам Сяргеем адправімся ў падарожжа. Не так даўно ўпершыню ў жыцці адпачывалі ў санаторыі “Прыазёрны”. Вельмі спадабалася. Гэта таксама быў падарунак ад дзяцей на жамчужнае вяселле. Нашай сям’і 30 гадоў споўнілася. Мяркуючы па тым, з якой цеплынёй і пяшчотай жанчына расказвала пра сваіх дзяцей, стала зразумела, што ў іх – яе шчасце. Старэйшая дачка Ніна, сярэдняя Наталля і малодшы Аляксандр ужо выраслі, атрымалі адукацыю, вылецелі з сямейнага гнязда, і кожны самастойна крочыць па сваім жыццёвым шляху. Аднак дом у Палужжы для іх застаецца тым родным месцам, куды яны спяшаюцца пры першай магчымасці, каб у чарговы раз выказаць бацькам словы ўдзячнасці за шчаслівае дзяцінства. Амаль усё жыццё Валянціны Свірыд звязана з Карэліччынай. Нарадзілася ў Малюшычах у шматдзетнай сям’і. Маці Любоў Мікалаеўна працавала на ферме даяркай, бацька Канстанцін Мікалаевіч таксама ў сельскай гаспадарцы. Быў адзін толькі момант, калі яна пакінула малую радзіму. Пасля заканчэння 10 класаў Малюшыцкай школы паехала да стрыечных сясцёр бацькі ў Калінінград. Адвучылася ў вучылішчы па спецыяльнасці “Швачка”. Аднак аднойчы, прыехаўшы ў водпуск дадому, не змагла больш жыць без знаёмай з маленства Карэліччыны. – Некаторы час працавала ў комплексна-прыёмным пункце ў Малюшычах, –  расказвае жанчына.  – Часам дабірацца на працу нязручна было. Таму пасля дэкрэтнага водпуску ўладкавалася на ферму “Палужжа” цялятніцай. Пазней кіраўніцтва племзавода прапанавала пасаду кладаўшчыка на гэтай жа ферме. Адпрацавала 20 гадоў, а ў маі 2014 годзе мяне назначылі ўпраўляючай фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа”. Валянціна Свірыд прызнаецца, што, стоячы на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падчас злёту перадавікоў Карэліччыны, адчувала пэўны гонар. Не за сябе, а за ўсіх работнікаў фермы. – Калектыў у нас хоць і невялікі, але вельмі дружны і зладжаны, –  дзеліцца ўпраўляючая фермай.  – Кожны працуе на сумленне, добра ведае кола сваіх абавязкаў. Таму і паказчыкі атрымліваем добрыя. Сярэднясутачныя прывагі цялят малодшай групы складаюць прыкладна 990 грамаў. Бычкі на адкорме штомесяц прыбаўляюць у вазе каля 1000 грамаў, цёлкі – 780-840 грамаў. На сённяшні дзень на ферме ўтрымліваецца 1058 галоў. Апынуўшыся на падворку, а затым у доме сям’і Свірыд, адразу зразумела, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары. Прысядзібная тэрыторыя добраўпарадкавана, у доме – чысціня і ўтульнасць. Развітвалася з Валянцінай Канстанцінаўнай з унутранай радасцю за яе, бо карэліччанка змагла рэалізаваць сябе ва ўсіх надзвычай важных для жанчыны ролях. Яна – шчаслівая маці. Яна – клапатлівая жонка. Яна – граматны кіраўнік.