Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.11.2021

Ветеран труда Галина Колтунова из г.п. Кореличи награждена Почетной грамотой Кореличского районного исполнительного комитета

  У вялікай зале Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта адбылося ўшанаванне жыхаркі г.п. Карэлічы, ветэрана працы Галіны Паўлаўны Калтуновай, якая на заслужаным адпачынку займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Супрацоўнічае з раённай газетай «Полымя»: кіруе літаратурным аб’яднаннем «Рэчанька», рыхтуе нарысы пра лёсы жанчын Карэліччыны для творчага праекта «Ясміна», піша змястоўныя артыкулы на розныя тэмы. Дзякуючы яе намаганням, убачыў свет зборнік вершаў мясцовых паэтаў «Плыві, «Рэчанька» зямлі Карэліцкай». Яе маленькая радзіма — вёска Падгайна Карэліцкага раёна. Скончыла Цырынскую сярэднюю школу і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Усё жыццё адпрацавала ў сістэме адукацыі. Настаўнік па прафесіі, яна ў жыцці засталася Настаўнікам. Яе слова, даступнае і важкае, любяць і чакаюць чытачы «Полымя». Яна з’яўляецца добрым дарадцам для родных, сяброў, знаёмых. Галіну Паўлаўну Калтунову ўзнагародзілі Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароду ўручыў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. Уручэнне ўзнагароды супала з важнай падзеяй у жыцці — 75-годдзя з дня нараджэння. Словы прызнання, удзячнасці, віншаванняў таксама выказалі ў адрас юбіляра старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, рэдактар аддзела навін, культуры і эканомікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Галіна Смалянка.