Галоўная / Аб'явы / Актуальна
15.03.2021

Дэпутаты Аляксандр Сонгін і Эльвіра Сарока віншуюць карэлічан з Днём Канстытуцыі

 

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя па праве лічыцца Асноўным Законам краіны, які накіроўвае яе развіццё, парадкуе жыццё грамадства, спрыяе захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа.
Менавіта ў Канстытуцыі вызначаны ўсе правы і свабоды грамадзян, заснаваныя на прынцыпах справядлівасці, законнасці і парадку. Асноўны Закон — падмурак нашых эканамічных дасягненняў і сацыяльнага развіцця.
Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай краіны дасць магчымасць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для годнага жыцця і самарэалізацыі кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь.

Эльвіра САРОКА,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН,дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь