Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Навучэнцы СШ №1 г. п. Карэлічы ў рамках акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы

16.01.2024
Навучэнцы СШ №1 г. п. Карэлічы ў рамках акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы
 Па ўсёй Беларусі праходзіць акцыя «Ад усёй душы», стаўшая доказам паважлівасці дзяржавы, грамадства ў цэлым да старэйшага пакалення, якое з’яўляецца прыкладам належнага жыцця і працы. Да акцыі далучылася студэнцкая і школьная моладзь, а гэта немалаважна, таму што, як зазначыла былая настаўніца замежнай мовы Карэліцкай СШ № 1 Марыя Мікалаеўна Тананка, «спрыяе ўмацаванню сувязі пакаленняў, не на словах, а на справе служыць патрыятычнаму выхаванню моладзі і акрыляе тых, хто сёння на заслужаным адпачынку, дорыць ім імгненні радасці».

Не памылюся, калі скажу, што да гэтых слоў далучыліся б усе настаўнікі-пенсіянеры Карэліцкай СШ № 1, якіх у рамках акцыі наведалі класныя кіраўнікі са сваімі навучэнцамі, уручылі сувеніры, выказаўшы пры гэтым цёплыя словы ўдзячнасці за працу, шчырыя пажаданні здароўя, міру, бадзёрасці духа. Нечаканыя візіты дабрыні, клопату і павагі сагрэлі сэрцы, надзялілі цудоўным настроем, адчуваннем сваёй патрэбнасці ў сённяшнім неспакойным жыцці і ўпэўненасцю: на змену старэйшаму пакаленню прыходзіць пакаленне, не страціўшае чалавечнасці, выхоўваемае на прынцыпах адвечных цудоўных каштоўнасцей.
Вось чаму хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву Карэліцкай СШ № 1, яе дырэктару Алене Аляксандраўне Вярбіцкай, класным кіраўнікам, вучням за неабыякавы падыход да арганізацыі акцыі, за пастаянную ўвагу да настаўнікаў-пенсіянераў, за чуласць, спагадлівасць, людскасць. Асабістую ўдзячнасць хачу яшчэ даслаць Л. В. Буляк, класнаму кіраўніку 8 класа, вучням гэтага калектыву, якія не забываюцца ў святы, з нагоды дня нараджэння павіншаваць мяне паштоўкай, кветкамі, добрымі, прачулымі словамі, а таксама старшыні прафкама школы Громавай А. Б. за іх бездакорнае выкананне сваіх абавязкаў.
Нізкі паклон вам усім за вашы чулыя, спагадлівыя, клапатлівыя сэрцы. Поспехаў вам у працы, здароўя, міру, новых здабыткаў.

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.