Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшынёй Карэліцкай РА ГА "Беларускі саюз жанчын" абраная Наталля Шпакоўская

15.11.2024
Старшынёй Карэліцкай РА ГА
 Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан назваў канферэнцыю значнай падзеяй у жыцці грамадскай арганізацыі, дзе падводзяцца вынікі работы і выбіраюцца новыя лідары. «Мы рыхтуемся да значнай электаральнай кампаніі 2024 года і павінны быць заўсёды ў цэнтры грамадска-палітычнага жыцця краіны», — падкрэсліў прадстаўнік мясцовай улады.


Слова трымала старшыня пярвічнай арганізацыі ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» РА ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар установы Наталля Гароднік. Яна расказала аб рабоце раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і адзначыла, што на рахунку жаночага руху шмат добрых спраў. Прымаюць удзел у раённых мерапрыемствах, мітынгах, акцыях. Заверыла, што члены БСЖ не застануцца ў баку ад правядзення выбарчай кампаніі, зробяць вялікі крок наперад, бо разам мы — моцныя.


На пасаду старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» выбрана загадчык сектара культуры райвыканкама Наталля Шпакоўская.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан адзначыў, што за апошнія гады раённая арганізацыя набыла новае дыханне. Ён пажадаў новаму лідару і членам арганізацыі прадоўжыць добрыя справы папярэднікаў.


Наталля Шпакоўская выказала ўдзячнасць за аказаны давер і паабяцала падтрымліваць добрыя ініцыятывы і прапановы жыхароў раёна. Яе намеснікам стала дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх.
Лідарам маладзёжнага крыла абрана галоўны бухгалтар КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Юлія Бартош.

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.