Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзь Шатуеў правёў асабісты прыём грамадзян

13.05.2024
Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзь Шатуеў правёў асабісты прыём грамадзян
 За чатыры месяцы на асабісты прыём да старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева звярнулася 14 чалавек, на “прамую лінію” — яшчэ адзін. Колькасць зваротаў у параўнанні з мінулым годам вырасла ў два разы.

— Тэндэнцыя да павелічэння зваротаў грамадзян — гэта добра, — лічыць кіраўнік раёна. — Гэта значыць, што людзі давяраюць мясцовай уладзе, ведаюць, што іх выслухаюць і дапамогуць. Па магчымасці  пытанні вырашаюцца станоўча, а значыць людзі задаволены. Для гэтага мы і працуем.

10 мая, у сераду, адбыўся чарговы асабісты прыём грамадзян, на які звярнулася жыхарка г. Мінска. Яна плануе адкрыць у райцэнтры міні-кафэ з фаст-фудам і прасіла пракансультаваць па пытанні падключэння электрычнасці. Прадпрымальніку дадзены тлумачэнні спецыялістамі аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама і Карэліцкага раёна электрычных сетак.

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.