Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Супрацоўнікі Карэліцкага РАУС перадалі школьныя прылады для дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра

09.08.2024
Супрацоўнікі Карэліцкага РАУС перадалі школьныя прылады для дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра
 Штогод перад пачаткам навучальнага года па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, у рамках якіх прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сілавыя структуры аказваюць дапамогу тым дзецям, якія ў ёй маюць патрэбу. 8 жніўня да марафону добрых спраў паспяшаліся далучыцца супрацоўнікі Карэліцкага РАУС. Яны наведалі Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна, дзе пад апекай дзяржавы часова знаходзяцца дзеці. І завіталі не з пустымі рукамі. Яны перадалі адміністрацыі цэнтра прадметы асабістай гігіены, канцылярыю: вокладкі для кніг, сшыткі, клей, пластылін, каляровыя алоўкі, альбомы для малявання, фарбы, пэндзлікі, пеналы і шмат чаго іншага для вучняў. Падарункі перададуць падлеткам, калі яны вернуцца з летняга аздараўленчага лагера “Вясёлка” ў прытулак.

– Заўсёды хочацца аказаць дапамогу дзецям, якія маюць пэўныя жыццёвыя складанасці, абдзелены ўвагай родных і блізкіх. Наш прыезд у Сацыяльна-педагагічны цэнтр – абавязак, парыў душы або кліч сэрца? Ды ўсё разам. Проста хочацца дапамагчы, – зазначыў намеснік начальніка Карэліцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Шыдлоўскі.
Шчырыя словы падзякі за дапамогу ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года выхаванцам установы адукацыі выказала дырэктар цэнтра Аксана Лістук.


Падарункі для школьнікаў былі набыты за кошт сродкаў супрацоўнікаў Карэліцкага РАУС. Людзі ў пагонах лічаць справай гонару аказаць пасільную дапамогу дзецям.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.